У 2018 годзе спаўняецца 100 гадоў з таго часу, як убачыла свет «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча. Яна ўпершыню надала беларускай мове неабходную ёй унармаванасць і стварыла грунт для далейшай паглыбленай граматычнай распрацоўкі мовы.
У сувязі з гэтай падзеяй 5 снежня 2018 года ў Віцебску адбудзецца рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Навукова-метадычная думка на Беларусі» .
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Навуковая і метадычная спадчына Б. Тарашкевіча.
- Гісторыя станаўлення і развіцця метадычнай думкі на Беларусі.
- Актуальныя праблемы лінгвадыдактыкі.
- Аспекты моўных даследаванняў (лексікалогія, фразеалогія, словаўтварэнне,
- граматыка, лексікаграфія, дыялекталогія і інш.).
- Пытанні выкладання мовы і літаратуры ў школе і ВНУ.
- Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры.
- Слова ў мове, тэксце, навучанні.
Для ўдзелу ў канферэнцыі заяўку і матэрыялы даклада (да 5 старонак), аформленыя ў адпаведнасці з патрабаваннямі (узор), неабходна даслаць да 1 лістапада 2018 года на электронны адрас [email protected] з паметай «Навукова-практычная канферэнцыя».
Арганізацыйны ўзнос для ўдзелу ў канферэнцыі складае 20 беларускіх рублёў.
Выданне зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у інфармацыйным лісце.