Міжнародныя з’езды славістаў — найбуйнейшыя форумы даследчыкаў славянскіх моў, літаратур і культур. Першы з’езд прайшоў у 1929 годзе ў Празе, другі ў 1934 у Варшаве, потым — раз на 5 гадоў (з перарывамі ў 1939—1957 гг.), XV — у 2013 г. у Мінску.
ІІІ кангрэс быў падрыхтаваны ў 1939 годзе ў Бялградзе, але адменены з-за вайны. Яго матэрыялы апублікавалі ў 1939 г. і нядаўна перавыдалі.
У панядзелак, 20 жніўня 2018 года, у Зале герояў на філалагічным факультэце Бялградскага ўніверсітэта адкрыўся XVI з’езд славістаў. Мерапрыемства ўражвае колькасцю дэлегатаў, слухачоў і валанцёраў (кароткае відэа з адкрыцця).
Было прынята каля 1000 дакладаў з 43 краін (праграма з’езда).
Беларусь прадстаўляе каля 30 удзельнікаў. Матэрыялы большасці айчынных дакладаў выдадзены ў важкім прыгожым зборніку, які прадаецца ў “Акадэмкнізе”.
****
Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.