15–16 лістапада 2018 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбудзецца II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская мова, літаратура, культура і свет: праблемы рэпрэзентацыі».

Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская.

У ходзе работы канферэнцыі будзе абмеркавана наступнае кола праблем:

  • Культурныя мадэлі і спецыфіка нацыянальных моў і літаратур.
  • Транснацыянальныя элементы беларускай мовы, літаратуры, культуры.
  • Лінгвакультурнае ўзаемадзеянне і ўзаемаўплыў у полікультурным асяроддзі.
  • Сучасныя тэндэнцыі ў методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры як замежнай. Лінгвакультурны аспект у выкладанні беларускай мовы як замежнай.
  • Пераклад як сродак рэпрэзентацыі беларускай літаратуры ў свеце.
  • Беларуская мова, літаратура, культура ў кантэксце сусветнага гуманітарнага працэсу.
  • Беларускі пісьменнік і свет: шлях да сусветнага прызнання.
  • Беларуская карціна свету: праблемы міжкультурнай камунікацыі.
  • Кампаратыўнае вывучэнне моў, літаратур, культур.
  • Праблемы стварэння сучаснага падручніка па беларускай мове, літаратуры, культуры.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку да 30.09.2018 г. на адрас: 220034, г. Мiнск, вул. Захарава, 21, кафедра беларускай мовы і літаратуры (А-206) або на электронны адрас: [email protected].

Па выніках канферэнцыі запланавана выданне зборніка навуковых артыкулаў. Удзельнікі канферэнцыі (аўтары) будуць мець магчымасць атрымаць зборнік матэрыялаў папярэдняй канферэнцыі.

Тэкст даклада неабходна падаць у электронным і раздрукаваным на паперы экзэмпляры ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі ці даслаць на электронны адрас: [email protected].

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.

Праезд і пражыванне ў Мінску за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Арганізацыйны ўзнос – 9 бел. руб.

Кантактны тэлефон: 017-294-71-14.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Аб’ём даклада — да 6 старонак (12 тыс. знакаў з прабеламі праз 1 інтэрвал) у рэдактары Word for Windows. Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – назва горада. Наступны радок – назва матэрыялу (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы – старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).

Выява ўзята з сайта Ulej.by.

Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар