Міжнародныя з’езды славістаў — найбуйнейшыя форумы даследчыкаў славянскіх моў, літаратур і культур. Першы з’езд прайшоў у 1929 годзе ў Празе, другі ў 1934 у Варшаве, потым — раз на 5 гадоў (з перарывамі ў 1939—1957 гг.), XV — у 2013 г. у Мінску.
ІІІ кангрэс быў падрыхтаваны ў 1939 годзе ў Бялградзе, але адменены з-за вайны. Яго матэрыялы апублікавалі ў 1939 г. і нядаўна перавыдалі.

У панядзелак, 20 жніўня 2018 года, у Зале герояў на філалагічным факультэце Бялградскага ўніверсітэта адкрыўся XVI з’езд славістаў. Мерапрыемства ўражвае колькасцю дэлегатаў, слухачоў і валанцёраў (кароткае відэа з адкрыцця).
Было прынята каля 1000 дакладаў з 43 краін (праграма з’езда).

Беларусь прадстаўляе каля 30 удзельнікаў. Матэрыялы большасці айчынных дакладаў выдадзены ў важкім прыгожым зборніку, які прадаецца ў “Акадэмкнізе”.
****

Ларыса Цімошык. Славісты: што пра іх трэба ведаць

****

43 краіны-ўдзельніцы
Пленарны даклад Ежы Бартміньскага (Бялград, 20.08.18)
Прыём для ўдзельнікаў з’езду ў адміністрацыі прэзідэнта Сербіі. Выступае прэзідэнт А. Вучыч, стаяць старшыня Міжнароднага камітэта славістаў Б. Сувайджыч, старшыня Беларускага камітэта славістаў А. Лукашанец, дэкан філалагічнага факультэта Л. Маркавіч (22.08.18)
Прыём для ўдзельнікаў з’езду ў адміністрацыі прэзідэнта Сербіі: І. А. Чарота, Г. А. Навумава, М. В. Супрунчук, Б. Ю. Норман (22.08.18)
Беларускія дэлегаты каля гасцініцы “Кароль Аляксандар І” (А. М. Рудэнка, І. Ф. Штэйнер, І. А. Чарота, М. В. Супрунчук, С. М. Запрудскі) (Бялград, 20.08.18)
Беларускія дэлегаты каля кнігарні “Аляксандар Беліч” (П. А. Раага, І.Ф. Штэйнер, В. П. Русак, М. Р. Прыгодзіч, К. П. Любецкая, М. В. Супрунчук) (Бялград, 22.08.18)
Яўгенія Волкава і Сяргей Запрудскі на выставе славістычных выданняў (20.08.18, Бялград)
Аляксандар Лукашанец на выставе славістычных выданняў (20.08.18, Бялград)
Мікіта Супрунчук на выставе славістычных выданняў (20.08.18, Бялград)
Даклад Б. Ю. Нормана на з’ездзе славістаў (Бялград, 25.08.18)
Кафэ “Знак пытання” ў Бялградзе
На перапынках можна выпіць вады, чаю ці кавы і з’есці пячэнне

Аўтар і фатограф М. В. Супрунчук 😉

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар