Націск літоўскіх назоўнікаў. Акцэнтныя парадыгмы
Па спосабе перамяшчэння націску ўсе назоўнікі літоўскай мовы дзеляцца на чатыры групы, якія называюцца акцэнтнымі парадыгмамі (АП). У добрых слоўніках пры кожным назоўніку пішацца нумар ягонай АП.
Акцэнтная парадыгма адназначна вызначае націск слова ў любой ягонай форме.
Назоўнікі 1-й АП маюць нерухомы націск. Адпаведна націскной можа быць толькі аснова слова, а інтанацыя апошняга складу асновы можа быць толькі сыходнай (з акутам).
Такую ж інтанацыю апошняга складу асновы маюць назоўнікі 3-й АП:
Націск у такіх назоўніках перамяшчаецца паміж канчаткам і першым складам слова, прычым пераважна націск падае на канчатак.
Так, пад націскам аказваюцца ўсе канчаткі, за выключэннем заўсёды ненаціскных (гл. папярэднюю частку), а таксама за выключэннем аднаскладовых канчаткаў Твор. скл. адз. л. і ўсіх канчаткаў Він. скл. мн. л.
У назоўніках 2-й АП націск перамяшчаецца паміж канчаткам і апошнім складам асновы. Пад націскам пераважна аказваецца аснова.
Націскныя: усе канчаткі Він. скл. мн. л., а ў адз. л. – аднаскладовыя канчаткі Твор. і Месн. скл., канчатак -a Наз. скл. (радзейшыя выпадкі тут не разглядаем).
Калі апошні склад асновы націскны, то ён альбо кароткі, альбо доўгі з узыходнай інтанацыяй (на ім стаіць гравіс альбо цыркумфлекс).
Такую ж схему перамяшчэння націску і такі ж тып націску апошняга складу асновы маюць і назоўнікі 4-й АП. Але паколькі агульныя назоўнікі гэтай парадыгмы маюць аднаскладовую аснову, то націск фактычна перамяшчаецца паміж канчаткам і адзіным складам асновы.
У назоўнікаў 4-й АП пад націскам аказваюцца ўсе канчаткі, акрамя заўсёды ненаціскных.
- Калі аснова агульнага назоўніка складаецца з двух і болей складоў, ён не можа належаць да 4-й АП.
- Назоўнікі 1-й і 2-й АП складаюць большую частку літоўскіх назоўнікаў.
Працяг будзе.