Націск літоўскіх назоўнікаў. Пачатак
Націск у літоўскай мове стаіць альбо на аснове слова, альбо на канчатку.
Канчатак
Канчатак можа быць з аднаго альбо двух складоў. Калі канчатак націскны і двухскладовы, то націск заўсёды на другім складзе (г.зн. на апошнім складзе слова).
Іншымі словамі, на першы склад двухскладовага канчатку націск не падае ніколі.

Некаторыя канчаткі назоўнікаў ніколі не бываюць націскнымі. Напрыклад:


Паколькі ў літоўскай мове шмат аманімічных канчаткаў, нярэдка толькі націск адрознівае граматычныя формы слоў. Параўнайце:

Аснова
Аснова найчасцей складаецца з аднаго, двух, трох, чатырох складоў, але можа быць з пяці і далей.

Калі націск нерухомы, то ва ўсіх формах слова ён стаіць на адным і тым жа складзе асновы. Націскны склад у такім разе можа быць любы, а інтанацыя апошняга складу асновы можа быць толькі сыходнай (пад націскам такі склад абавязкова доўгі і на ім стаіць акут).


Нерухомы націск не можа падаць на канчатак.
Калі націск падае на канчатак, значыць націск у слове рухомы і пры скланенні ён рана ці позна пяройдзе на аснову.
Калі націск рухомы, то ён перамяшчаецца альбо паміж канчаткам і першым складам слова, альбо паміж канчаткам і апошнім складам асновы. Рухомы націск не можа ні падаць на іншыя склады слова, ні перамяшчацца іншым чынам.


Назавем склад, які не з’яўляецца ні канчаткам, ні першым складам слова, ні апошнім складам асновы, унутраным.
Калі націск хоць у якой-небудзь форме слова падае на ўнутраны склад, значыць, націск нерухомы.

Працяг будзе.