Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры) запрашае прыняць удзел у Першым міжнародным навуковым кангрэсе «Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы» і адсвяткаваць 90-годдзе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа
Кангрэс адбудзецца 31 кастрычніка – 1 лістапада 2019 года ў г. Мінску.
Тэматычнае поле кангрэса:
- Сучасны стан беларускай мовы і праблемы кадыфікацыі
- Актуальныя праблемы гістарычнага мовазнаўства
- Дыялекты беларускай нацыянальнай мовы: стан і дынаміка развіцця ў ХХ – пач. ХХІ ст.
- Сучасныя праблемы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі
- Сучасная беларуская мова ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму: статус і функцыянаванне
- Міжславянскія моўныя і этнакультурныя кантакты. Беларуская этналінгвістыка
- Методыка выкладання беларускай мовы ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах
- Выкладанне беларускай мовы як замежнай
- Роля IT у правядзенні лінгвістычных даследаванняў
- Анамастыка: гісторыя, сучасны стан і перспектывы развіцця
- Стылістыка тэксту. Мова пісьменніка. Праблемы перакладу
- Беларуская тэрміналогія і тэрмінаграфія
- Фразеалогія і моўная карціна свету
- Роля мовазнаўчых даследаванняў у развіцці краязнаўства
Заяўкі для удзелу дасылайце да 15 верасня 2019 г. на адрас [email protected] (гл. форму заяўкі).
Па выніках работы кангрэса плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў. Тэкст даклада ў электронным і папяровым выглядзе здаецца падчас рэгістрацыі, гл. інфармацыйны ліст.