Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры) запрашае прыняць удзел у Першым міжнародным навуковым кангрэсе «Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы» і адсвяткаваць 90-годдзе Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

Кангрэс адбудзецца 31 кастрычніка – 1 лістапада 2019 года ў г. Мінску.

Тэматычнае поле кангрэса:

  • Сучасны стан беларускай мовы і праблемы кадыфікацыі
  • Актуальныя праблемы гістарычнага мовазнаўства
  • Дыялекты беларускай нацыянальнай мовы: стан і дынаміка развіцця ў ХХ – пач. ХХІ ст.
  • Сучасныя праблемы беларускай лексікалогіі і лексікаграфіі
  • Сучасная беларуская мова ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму: статус і функцыянаванне
  • Міжславянскія моўныя і этнакультурныя кантакты. Беларуская этналінгвістыка
  • Методыка выкладання беларускай мовы ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах
  • Выкладанне беларускай мовы як замежнай
  • Роля IT у правядзенні лінгвістычных даследаванняў
  • Анамастыка: гісторыя, сучасны стан і перспектывы развіцця
  • Стылістыка тэксту. Мова пісьменніка. Праблемы перакладу
  • Беларуская тэрміналогія і тэрмінаграфія
  • Фразеалогія і моўная карціна свету
  • Роля мовазнаўчых даследаванняў у развіцці краязнаўства

Заяўкі для удзелу дасылайце да 15 верасня 2019 г. на адрас [email protected] (гл. форму заяўкі).

Па выніках работы кангрэса плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў. Тэкст даклада ў электронным і папяровым выглядзе здаецца падчас рэгістрацыі, гл. інфармацыйны ліст.

Кандыдат філалагічных навук, займаецца даследаваннямі і працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, граматыка, семантыка, прагматыка. Цікавіцца ўзаемадзеяннем лічбавых тэхналогій і гуманітарных навук, у т.л. корпуснай лінгвістыкай і візуалізацыяй дадзеных, а таксама праблемамі прэзентацыі навуковых рэзультатаў і камунікацыі навукоўцаў з шырокай аўдыторыяй.

Дадаць каментар