У першую нядзелю верасня святкуюць Дзень беларускага пісьменства. З нагоды свята прапануем вашай увазе праект пра гісторыю беларускіх літар. У артыкуле распавядаецца пра тры беларускія алфавіты і шлях беларускай кірыліцы. У тэксце акрамя літар ёсць шмат прыгожых старонак кніг і трошкі інфаграфікі.
А вось той жа артыкул на сайце TUT.BY. Праект быў выкананы ў цудоўнай “Школе інфаграфікі TUT“.
Кандыдат філалагічных навук, займаецца даследаваннямі і працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, граматыка, семантыка, прагматыка. Цікавіцца ўзаемадзеяннем лічбавых тэхналогій і гуманітарных навук, у т.л. корпуснай лінгвістыкай і візуалізацыяй дадзеных, а таксама праблемамі прэзентацыі навуковых рэзультатаў і камунікацыі навукоўцаў з шырокай аўдыторыяй.