Як паведамляе Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, 14 чэрвеня адбудзецца сустрэча з Крысціянам Рансэра — ураджэнцам Краіны Баскаў (Іспанія), навучэнцам універсітэта Сурэя (Вялікабрытанія), даследчыкам беларускіх народных гаворак.
Будуць абмяркоўвацца дзве тэмы:
— марфалогія і фаналогія заходнепалескіх гаворак;
— баскская мова: паходжанне, гісторыя, граматычныя асаблівасці.
Запрашаем на сустрэчу ў аўторак, 14 чэрвеня ў 11:00 па адрасе: Сурганава 1, корп. 2, каб. 302.