Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 1/2) запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 85-годдзя прафесара В. П. Лемцюговай), якая адбудзецца 17–18 снежня 2020 года.

Прапануюцца наступныя тэмы для абмеркавання:

• тэорыя і метадалогія анамастычных даследаванняў;
• анамастыкон і нацыянальная культура;
• гарадская анімічная прастора;
• актуальныя пытанні даследавання рэгіянальных анамастыконаў;
• анімічная прастора мастацкага тэксту;
• праблемы вывучэння і стандартызацыі тапаніміі;
• праблемы даследавання і ўпарадкавання антрапаніміі;
• анамастычная тэрміналогія;
• анамастычная лексікаграфія;
• гістарычная анамастыка;
• анамастыка ў адукацыйнай прасторы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі просім да 20 сакавіка 2020 года даслаць заяўку (форма даступна тут) на электронны адрас аргкамітэта: [email protected]. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак.

Рабочыя мовы – усе славянскія, англійская. Выданне зборніка матэрыялаў плануецца да пачатку канферэнцыі. Аргунёсак за ўдзел у канферэнцыі і публікацыю не прадугледжаны, зборнік матэрыялаў будзе прадавацца падчас рэгістрацыі.

Праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў – за кошт камандзіруючых арганізацый.

Аўтар фота: Аляксандр Ружачка

Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар