Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 1/2) запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі», якая адбудзецца 28–29 мая 2020 года (перанесена на 19–20 лістапада 2020 года).

Праблематыка канферэнцыі:

• Актуальныя праблемы сучасных славістычных даследаванняў: лінгвістычныя і метадалагічныя аспекты.
• Гістарычнае мовазнаўства ў ХХІ ст.: стан і перспектывы даследаванняў.
• Міжславянскія моўныя і этнакультурныя ўзаемасувязі: традыцыі і інавацыі.
• Вывучэнне маўленчых і ментальных механізмаў як сродак прадметна-практычнай і тэарэтыка-пазнавальнай дзейнасці людзей.
• Роля сучасных інфармацыйных тэхналогій у правядзенні лінгвістычных даследаванняў.
• Фарміраванне баз даных і захаванне інфармацыі ў нацыянальных навуковых школах.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі трэба даслаць да 1 мая 2020 года на адрас: [email protected] ці [email protected] (форма заяўкі даступна тут).

Рэгламент: даклады на пленарным пасяджэнні – да 20 мінут, на секцыйных пасяджэннях – да 15 мінут. Выступленні і паведамленні падчас дыскусій – да 5 мінут.

Рабочыя мовы канферэнцыі – усе славянскія.

Даклады ўдзельнікаў будуць апублікаваны ў зборніку навуковых артыкулаў «Актуальныя праблемы сучаснай славістыкі: час, прастора, інфармацыйныя тэхналогіі» (усімі славянскімі мовамі).

Тэкст даклада ў электронным і папяровым выглядзе здаецца падчас рэгістрацыі.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі ў зборніку. Публікацыя матэрыялаў бясплатная. Тэкст артыкула павінен быць добра вычытаны і аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі.

Праезд, пражыванне і харчаванне ажыццяўляюцца за кошт удзельнікаў канферэнцыі або арганізацыі, якая іх накіроўвае.

Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар