Пачынаюцца VIII Супруноўскія чытанні — канферэнцыя, прысвечаная памяці Адама Яўгенавіча Супруна. Сёлета асноўная тэма “Сучасныя кірункі даследавання і выкладання славянскіх моў”. Канферэнцыя пройдзе 21-22 верасня на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. К. Маркса, 31, Мінск). Праграма канферэнцыі. Аб прафесары… (чытаць далей)
Канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі ў Сербіі
Як ужо адзначалася, у Сербіі ў ліпені павінна была прайсці канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі. Па арганізацыйных прычынах яе перанеслі з Бялграда ў Нові-Сад, на філасофскі факультэт Нові-Садскага ўніверсітэта. Праграма была насычанай і “працоўна завостранай”: пасяджэнні працягваліся з 9 да 18… (чытаць далей)
Лекцыі праф. Е. Бартміньскага і праф. С. Небжыгоўскай–Бартміньскай у Мінску
На філалагічным факультэце БДУ адбудуцца лекцыі прафесара Ежы Бартміньскага і прафесара Станіславы Небжыгоўскай-Бартміньскай. 14—20 лістапада ў ауд. 304 (вул. К. Маркса, 31, Мінск). ПРАГРАМА ЛЕКЦЫЙ ☼ 14.11, панядзелак 9:45 – 11:05. J. Bartmiński, Styl potoczny jako centrum systemu stylowego 11:15… (чытаць далей)
VII Супруноўскія чытанні “Антычная культура і славянскі свет”
У пятніцу 22 кастрычніка пачынаюцца VII Супруноўскія чытанні “Антычная культура і славянскі свет”. У 10.00 выступае акадэмік Ю. Д. Апрасян на тэму “Тэарэтычная лінгвістыка і практычная лексікаграфія”, затым — праца ў секцыях. Закрыццё канферэнцыі ў суботу 23 кастрычніка. Папярэдні запіс… (чытаць далей)
“Таксіс у славянскіх мовах”: нарада ў Санкт–Пецярбурзе (чэрвень 2010 г.)
Лета пачалося ўдала: фірменны цягнік “Звязда” вёз мяне ў любы Санкт-Пецярбург, вёз хутка, мякка, ды яшчэ і вагон быў купэйны. Сто гадоў не было нагоды ехаць у купэ, а ў купэ за кошт універсітэта – гэта выпала ўпершыню. 🙂 (Дзякую… (чытаць далей)
VII Супруноўскія чытанні “Антычная культура і славянскі свет” (Мінск, 22–23.10.2010)
22-23 кастрычніка 2010 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце адбудзецца VII Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная памяці прафесара А. Я. Супруна, заснавальніка кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Белдзяржуніверсітэта. Арганізатары — кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства і кафедра класічнай філалогіі БДУ. Гэтая падзея… (чытаць далей)
Сучасная славістыка і навуковая спадчына С.Б. Бернштэйна
Амаль праз год, 15-16.03.2011 г., у Маскве адбудзецца навуковая канферэнцыя “Сучасная славістыка і навуковая спадчына С.Б. Бернштэйна”. Тэмы дакладаў можна дасылаць да 20.05.2010.