Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка запрашае прыняць удзел у навуковых чытаннях, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння прафесара Ф.М. Янкоўскага, якія адбудуцца 18–19 кастрычніка 2018 г. у Мінску.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Асоба прафесара Ф.М. Янкоўскага і яго роля ў беларускай лінгвістыцы.
- Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе.
- Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
- Вывучэнне розных узроўняў літаратурных моў.
- Сучасная лексікаграфія.
- Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты.
- Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.
- Актуальныя пытанні лінгвадыдактыкі.
- Varia (іншыя напрамкі).
Дэдлайн: 6 жніўня 2018 г.
Тэкст даклада (да 4 старонак) і заяўку арганізатары просяць дасылаць на электронны адрас [email protected]. З патрабаваннямі да афармлення артыкулаў і заявак можна азнаёміцца ў інфармацыйным лісце (на беларускай і рускай мовах).