Запрашаем вас на сустрэчу з прафесарам Максам Зільберштайнам (Paris), якая адбудзецца 27.11.2014 у 5 корпусе БДУІР.

У праграме сустрэчы:

  • адкрытая лекцыя, аўд. 414 у 15:20.
  • майстар-клас па прыкладным праграмным забеспячэнні NooJ для вырашэння лінгвістычных задач апрацоўкі тэкста, выкладання замежнай мовы і іншых у аўд. 607 у 17:05.
  • магчымасць атрымаць адказы на пытанні замежнага досведу развіцця навукі, тэхнікі і еўрапейскіх практычных праектаў.
  • Падрабязнасці тут. Такая ж сустрэча на філфаку БДУ.

    Кандыдат філалагічных навук, займаецца даследаваннямі і працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, граматыка, семантыка, прагматыка. Цікавіцца ўзаемадзеяннем лічбавых тэхналогій і гуманітарных навук, у т.л. корпуснай лінгвістыкай і візуалізацыяй дадзеных, а таксама праблемамі прэзентацыі навуковых рэзультатаў і камунікацыі навукоўцаў з шырокай аўдыторыяй.

    Дадаць каментар