rss icon

RSS — гэта фармат апісання навін, які ужываецца для абвяшчэння пра змены на сайце, як правіла, каб паведаміць чытачам пра з’яўленне новых запісаў.

RSS-абвяшчэнне звычайна ўтрымлівае назву новага допіса, частку тэкста з яго і спасылку на поўны тэкст на сайце.

Як толькі мы публікуем нешта новае на нашым сайце, то адразу фарміруецца адпаведнае абвяшчэнне ў фармаце RSS.

Сховішча RSS-абвяшчэнняў на сайце называецца RSS-каналам (або стужкай навін — па-англійску RSS-feed).

Калі наведвальнік падпісваецца на RSS-абвяшчэнні, то яго браўзер перыядычна звяртаецца да нашага сайта і правярае, ці ёсць нешта новае ў нашым RSS-канале. Пры з’яўленні новага абвяшчэння, браўзер загружае яго і паказвае карыстальніку акенца з паведамленнем, што на Philology.BY ёсць новыя матэрыялы.

Каб падпісацца на нашыя RSS-абвяшчэнні, проста націсніце на спасылку.

Дадаць каментар