«Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці» (Мінск, 19–20.І.2017)

Нядзеля, 13 лістапада 2016 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Канферэнцыі
Пазнакі: |
Праглядаў: 851

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская граматыка: ад Браніслава Тарашкевіча да сучаснасці», якая адбудзецца 19–20 студзеня 2017 года.

Дэдлайн: 25 снежня 2016 года.


Праблемнае поле канферэнцыі:

– гісторыя станаўлення граматычнай сістэмы беларускай мовы;

– сучасны стан беларускай мовы і яе граматычная нармалізацыя;

– распрацоўка новай нарматыўнай граматыкі і стандарты моўнага нарміравання;

– навуковая і перакладчыцкая дзейнасць Б. Тарашкевіча.

Рабочыя мовы канферэнцыі: усе славянскія.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі і электронны тэкст даклада (да 7 старонак) неабходна даслаць на адрас [email protected] да 25 снежня 2016 года. Публікацыя зборніка матэрыялаў плануецца пасля правядзення канферэнцыі.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.

Адрас аргкамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2, аддзел сучаснай беларускай мовы; тэл.: (017) 284-02-54; e-mail: [email protected]; сайт Інстытута: http://iml.basnet.by/.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал адзінарны, палі звычайныя (верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 15 мм). Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад, краіна (паўтлустым шрыфтам). Праз радок – назва паведамлення (паўтлусты шрыфт, вялікія літары). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі афармляюцца ў тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 9]). Спіс выкарыстаных крыніц, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК Беларусі, падаецца пасля асноўнага тэксту па алфавіце.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится