Міжнародны кангрэс беларусістаў (Мінск, 27–29.V.2015). Праграма

Серада, 27 траўня 2015 г. Аляксей Яскевіч
Раздзел: Канферэнцыі
Пазнакі:
Праглядаў: 2196

З 27-га па 29-га траўня у Мінску адбываецца VI Міжнародны кангрэс беларусістаў. На жаль, сайт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў не працуе, але нам удалося знайсці праграму кангрэсу на сайце «Нашай нівы». Праўда, на жаль №2, разабрацца ў ёй амаль нерэальна, бо пералік падзей і назвы блокаў ды тэм выступаў ідуць проста «прасціной». Таму мы паспрабавалі трохі «прычасаць» тэкст, каб нашыя чытачы змаглі адшукаць цікавыя даклады ды прэзентацыі і прыйсці паслухаць выступоўцаў.

27 мая – дзень прыезду, рэгістрацыя, прэзентацыі

15.00–17.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў (філалагічны факультэт БДУ, вул. К. Маркса 31, каб. 51)

16.00–17.00 – прэзентацыі (філалагічны факультэт БДУ, вул. К. Маркса 31, аўд. 62, 304)

28 мая, чацвер

Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2)

08.30–10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў (фае 2-га паверха)

Адкрыццё кангрэса (2-гі паверх, актавая зала)

  1. Прывітанні ад заснавальнікаў МАБ.
  2. Гун-Брыт Колер, Германія, Альдэнбург, Альдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі.
  3. Павел Навуменка, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Новыя тэарэтычныя падыходы да лiтаратурнай гiстарыяграфыi. На матэрыяле беларускай лiтаратуры 1920–30 гадоў.
  4. Андраш Золтан, Венгрыя, Будапешт, Будапешцкі ўніверсітэт імя Лоранда Этвеша. Взаимодействие двух «русских» канцелярских языков (литовского и московского) в XV–XVI вв.
  5. Сяргей Запрудскі, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ці сучасная беларуская літаратурная мова 1920-х гг.?

12.30–13.45 – абед

13.45–15.45 – пасяджэнні тэматычных блокаў, круглы стол

Круглы стол

Францыск Скарына і яго час (першае пасяджэнне)

13.45–15.45, каб. 1110

Мадэратар: Алесь Суша, Беларусь, Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

  1. Георгій Галенчанка, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Праблемы вывучэння беларускага кнігадрукавання XVI–XVII стст.
  2. Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў, Польшча, Ольштын, Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт. Пачаткі кірылічнага кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім
  3. Аляксандр Бразгуноў, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Тэксталагічныя аспекты выданняў Скарыны
  4. Канстанцін Усовіч, Беларусь, Гомель, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Гісторыя музея-лабараторыі Францыска Скарыны Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
  5. Мікалай Палкоўнічэнка, Беларусь, Гомель, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Іканаграфія выданняў Скарыны
  6. Джым Дынглі, Вялікабрытанія, Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане. Рэаліі і перспектывы Беларускай бібліятэкі і музея імя Скарыны ў Лондане

Дыскутанты:

  • Адам Мальдзіс, Беларусь, Мінск, ганаровы старшыня МАБ
  • Іван Саверчанка, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  • Аляксандр Груша, Беларусь, Мінск, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Тэматычныя блокі

13.45–15.45, каб. 302

Старабеларускае моўнае пасрэдніцтва ў кантактах Усходу і Захаду

Мадэратар: Андраш Золтан, Венгрыя, Будапешт, Будапешцкі ўніверсітэт імя Лоранда Этвеша

  1. Наталля Запольская, Расія, Масква, Расійская акадэмія навук, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. Паэтычная мова ад Сімяона Полацкага да В. К. Традзьякоўскага і А. Кантэміра: апазіцыя і пераемнасць
  2. Людміла Гарбуль, Літва, Вільня, Віленскі ўніверсітэт. Роля пісьменства ВКЛ у польска-рускіх моўных кантактах XVII ст.
  3. Ігар Клімаў, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Уплыў старабеларускай мовы на суседнія славянскія мовы

Дыскутант: Ала Кожынава, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


13.45–15.45, музей, зала 1

Беларуская лiтаратурная гiсторыя сëння. Праблемы i перспектывы

Мадэратары:

  • Гун-Брыт Колер, Германія, Альдэнбург, Альдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі
  • Павел Навуменка, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

  1. Аксана Бязлепкіна, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Асэнсаванне гісторыі беларускай літаратуры канца ХХ ст. і актуальнага літаратурнага працэсу ў сучасным беларускім літаратуразнаўстве
  2. Сяргей Гаранiн, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Даўняе беларускае пісьменства ў літаратуразнаўчай інтэрпрэтацыі: гісторыка-тэарэтычны аспект праблемы
  3. Лiя Кiсялëва, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Механізмы канструявання літаратурнага канона

Дыскутанты:

  • Iрына Багдановiч, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Арнольд Макмілін, Вялікабрытанія, Лондан, Лонданскі ўніверсітэт

13.45–15.45, музей, зала 2

Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага: традыцыі і пераемнасць XV-XІX стст.

Мадэратар:

  1. Ганна Міхальчук, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Шляхецка-рыцарская культура ў «Хроніцы Быхаўца»
  2. Катажына Грабоўска, Лілія Цітка, Польшча, Беласток, Беластоцкі ўніверсітэт. Niektóre osobliwości językowo-leksykalne wybranych redakcji latopisów starobiałoruskich
  3. Яўген Глінскі, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Легенды пра паходжанне арыстакратыі ў летапісанні Вялікага Княства Літоўскага

Дыскутант:

  • Вячаслаў Чамярыцкі, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.45–15.45, каб. 1003

Духоўны вопыт Беларусі і іншых славянскіх краін у кантэксце гісторыі пісьменства: сацыякультурнае вымярэнне

Мадэратар:

  1. Жанна Некрашэвіч-Кароткая, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Адукацыя як найважнейшы складнік культурнага капіталу ў паэзіі Уладзіслава Сыракомлі
  2. Наталля Каралёва, Украіна, Кіеў, Кіеўскі Нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі. Эволюция латиноязычного акростиха в славянском литературно-историческом процессе
  3. Валянціна Міронава, Украіна, Кіеў, Кіеўскі Нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі. Сярэднявечная латынь і грамадская моўная свядомасць ва Украіне канца XVI – пачатку XVII стагоддзяў: узаемадзеянне і ўзаемаўплыў
  4. Вольга Уткевіч, Беларусь, Віцебск, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Праблема ўкаранёнасці нацыянальнага быцця ў мастацкім асэнсаванні беларускай літаратуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст.
  5. Андрэй Акушэвіч, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. «Надпісанне» 19-й главы «Кнігі Святарскай» Францыска Скарыны і яго пераклад на польскую мову: праблема рытмічнай арганізацыі тэксту

Дыскутант: Уладзімір Кароткі, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


16.00–18.00, каб. 302

Германізмы ў беларускай мове

Мадэратар:

  1. Мікалай Прыгодзіч, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Германізмы ў беларускай мове: гісторыя пытання, навуковыя дасягненні і перспектывы далейшага даследавання
  2. Герд Генчэль, Германія, Альдэнбург, Альдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі. Германізмы ў старабеларускай мове: колькасць, шляхі запазычвання, аналогіі з украінскай і рускай мовамі ў мінулым і з сённяшняй беларускай мовай
  3. Ян Патрык Цэлер, Германія, Альдэнбург, Альдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі. Вызначэнне шляхоў запазычвання германізмаў у старабеларускай мове паводле фанетыка-фаналагічных крытэрыяў: магчымасці і межы

Дыскутант: Аляксандра Станкевіч, Беларусь, Гомель, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны


16.00–18.00, каб. 1110

Моўны кантакт у дыяхранii

Мадэратар: Алена Рудэнка, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

  1. Багумiл Астроўскi, Польшча,Кракаў, Польская акадэмiя навук. Z badań nad etymologią kilku wyrazów z Grodzieńszczyzny
  2. Андрэй Зiнкевiч, Аўстрыя, Вена, Венскі ўнiверсiтэт. Моўны шок-кантакт (нямецка-беларускі моўны кантакт у ХХ стагоддзі)
  3. Наталля Iвашына, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. «О звѣздахъ» у помнiках старабеларускай мовы
  4. Ала Кожынава, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; Алена Суркова,Таронта, Канада. Кнiга прарока Данiiла Вiленскага ветхазапаветнага зводу як прыклад моўных кантактаў
  5. Марыёла Якубовiч, Польшча, Кракаў, Польская акадэмiя навук. Motywacja semantyczna w językach wschodniosłowiańskich
  6. Марыя Залатар, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Некаторыя прыватныя аспекты даследавання помнiкаў старабеларускай пiсьменнасцi

Дыскутант: Алена Рудэнка, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


16.00–18.00, музей, зала 1

Беларусь у мемуарнай літаратуры: асоба і час у гістарычным руху, эвалюцыя жанравых формаў

Мадэратары:

  • Ірына Багдановіч, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Лена Глагоўская, Польшча, Гданьск, Вышэйшая школа інфарматыкі і эканомікі ў Ольштыне

  1. Алесь Бельскі, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мемуарыстыка сучасных беларускіх паэтаў: жанравыя мадыфікацыі, тыпалогія, паэтыка
  2. Наталля Гардзіенка, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Успаміны Святаслава Шабовіча ў кантэксце мемуарыстыкі дзяцей лагераў Ды-Пі
  3. Галіна Тварановіч, Польшча, Беласток, Беластоцкі ўніверсітэт. Мемуарыстыка ў «Тэрмапілах»
  4. Лена Глагоўская, Польшча, Гданьск, Вышэйшая школа інфарматыкі і эканомікі ў Ольштыне; Гражына Харытанюк, Польшча, Беласток. Своеасаблівасць беларускага лёсу ў мемуарыстыцы заходнебеларускіх дзеячаў
  5. Маргарыта Петухова, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Чалавек на Зямлі і на Месяцы: тэматычная і жанравая спецыфіка «Дзённіка» Язэпа Драздовіча
  6. Ала Петрушкевіч, Беларусь, Гродна, Саюз беларускіх пісьменнікаў. Мемуарыстыка «белавежцаў»
  7. Ірына Багдановіч, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Гістарычнае і культурнае жыццё Беларусі сярэдзіны ХІХ ст. паводле ўспамінаў Габрыэлі Пузыні «У Вільні і літоўскіх дварах»

Дыскутант:

  • Арсень Ліс, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  • Тамара Нуждзіна, Беларусь, Мазыр, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна

16.00–18.00, музей, зала 2

Гісторыя мовы: беларусістыка – украіністыка

Мадэратар:

  1. Валянціна Мароз, Беларусь, Мінск, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Летапісныя Літва і Русь у аспекце практычнага выкарыстання назваў і тэрміналагічнага іх ужывання ў беларусістыцы і ўкраіністыцы
  2. Рыгор Піўтарак, Украіна, Кіеў, Нацыянальная акадэмія навук Украіны. Канцэпцыя паходжання беларускай мовы Юрыя Шэраха (Шавялёва) у святле сучаснай украінскай беларусістыкі
  3. Аляксандр Булыка, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Актуальныя праблемы гістарычнай лексікалогіі ў беларусістыцы
  4. Наталля Паляшчук, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Да беларуска-ўкраінскіх / украінска-беларускіх мовазнаўчых сувязяў
  5. Алена Молчан, Беларусь, Мінск, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Лексічнае ядро беларускіх летапісаў: да праблематыкі лексічнай нормы старажытнай беларускай мовы

Дыскутант: Андраш Золтан, Венгрыя, Будапешт, Будапешцкі ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша


16.00–18.00, каб. 1003

Беларускае мовазнаўства і літаратурная мова 1920–1930-х гадоў

Мадэратар: Сяргей Запрудскі, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

  1. Аляксандр Скапненка, Украіна, Кіеў, Нацыянальная акадэмія навук Украіны. Беларуская літаратурная мова 1920–1930-х гг.: погляд праз украінскі кантэкст
  2. Ірына Галуза, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Сцяпан Некрашэвіч і Язэп Драздовіч: ад канцэпцыі да рэалізацыі слоўніка жывой беларускай мовы
  3. Святлана Богуш, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Сінтаксічная арганізацыя дакументных тэкстаў 1920–1930-х гадоў (на матэрыяле спецыяльных дапаможнікаў)
  4. Ірына Наўроцкая, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Да гісторыі пачатковага этапу фарміравання навуковага стылю беларускай мовы

Дыскутант: Сяргей Запрудскі, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


29 мая, пятніца

Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2)

09.00–10.20 – справаздачна-перавыбарны сход

10:30–12:30 (13:00) – пасяджэнні тэматычных блокаў


10.30–12.30

каб. 302

Мова старабеларускага рэлігійнага пісьменства

Мадэратар:

  1. Ігар Клімаў, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Значэнне старабеларускіх рэлігійных помнікаў другой паловы XVI ст. для гісторыі беларускай мовы
  2. Надзея Шакун, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Рукапісная спадчына Тураўшчыны XIII–XV стст.: жанравая разнастайнасць, моўныя асаблівасці (кампаратыўны аналіз)
  3. Ірына Будзько, Беларусь, Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Лексіка старабеларускіх рэлігійных помнікаў ранняга перыяду: лінгватэксталагічны і функцыянальны аспекты
  4. Віктар Майсіенка, Украіна, Жытомір,Жытомірскі дзяржаўны ўніверсітэт. Мова перакладаў Святога Пісьма: старабеларуская, стараўкраінская, руськая?

Дыскутант: Марына Свістунова, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


каб. 1110

Праблемы атрыбуцыі беларускае літаратуры ХІХ ст.

Мадэратар:

  1. Мікола Хаўстовіч, Польшча, Варшава, Варшаўскі ўніверсітэт. Гісторыя беларускае літаратуры ХІХ ст. у ХХІ стагоддзі: здабыткі і хібы ў перспектыўным асвятленні
  2. Вячаслаў Мартысюк, Беларусь, Брэст, незалежны даследчык. «Гутарка Паўлюка»: крыніцы тэксту, пытанні атрыбуцыі; творы, блізкія да «Гутаркі Паўлюка»
  3. Ірына Бурдзялёва, Беларусь, Мінск, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Праблема біяграфізму ў творах Евы Фялінскае
  4. Таццяна Кохан, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Гісторыя атрыбуцыі творчай спадчыны Яна Чачота
  5. Лія Кісялёва, Беларусь, Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Пытанні атрыбуцыі беларускай інсітнай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст.
  6. Tомаш Настульчык, Польшча, Кракаў, Ягелонскі ўніверсітэт. Wśród wydań, odpisów i wariantów. «Hutorka staroho dzieda» i problem jej autorstwa z perspektywy badań księgoznawczych

Дыскутант: Міхась Тычына, Беларусь, Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі


музей, зала 1

Беларуска-іншанацыянальнае культурнае ўзаемадзеянне

Мадэратар:

  1. Вячаслаў Рагойша, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Уклад прафесара Івана Дзенісюка (1924–2009) у развіццё ўкраінска-беларускіх літаратурных сувязей
  2. Віктар Скарабагатаў, Беларусь, Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. Роля народнага артыста СССР і Украіны Яраслава Вашчака (1921–1989) у развіцці беларускага опернага мастацтва
  3. Лідзія Карній, Украіна, Кіеў, Кіеўская нацыянальная музычная акадэмія. Кантавая культура ва ўкраінска-беларускім музычным дыялогу
  4. Мікалай Хмяльніцкі, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Беларускі дыскурс у польскай культурнай прасторы 20–30-х гг. ХХ ст.: сучасны погляд на праблему
  5. Мая Гарбузюк, Украіна, Львоў, Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко. Украінская тэма ў пастаноўках польскіх тэатраў на тэрыторыі Беларусі (ХІХ ст.)
  6. Таццяна Кабржыцкая, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ідэйна-мастацкія функцыі сатыры ў беларускай і ўкраінскай прозе 1930-х гг.
  7. Джым Дынглі, Вялікабрытанія, Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане. У пошуках Беларусі: уклад Веры Рыч і Гая дэ Пікарды ў распаўсюджванне ведаў пра terraincognita
  8. Аксана Палій, Украіна, Кіеў, Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт тэатра, кіно і тэлебачання імя Івана Карпенкі-Карага. Сцэнічнае прачытанне драматургіі Янкі Купалы на сцэне Львоўскага тэатра імя Марыі Занькавецкай
  9. Павел Навойчык, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Успрыняцце паэзіі Тараса Шаўчэнкі ў Беларусі (канец ХХ – пачатак ХХІ ст.)

Дыскутанты: Эла Дзюкава, Марына Запартыка, Вольга Лынша, Ігар Нікіценка, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


музей, зала 2

Рэлігійны складнік тоеснасці беларусаў

Мадэратар:

  1. Рышард Радзік, Польшча, Люблін, Люблінскі ўніверсітэт імя Марыі Складоўскай-Кюры. Prawosławie jako składnik tożsamości Białorusinów na tle tożsamości Rosjan i Ukraińców
  2. Аляксандр Смалянчук, Беларусь, Гродна, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук. Краёвасць і заходнерусізм у стасунку да праблемы канфесійнай прыналежнасці жыхароў «Краю» (пачатак ХХ ст.)
  3. Ева Галахоўска, Польшча, Варшава, Польская акадэмія навук. Katolicyzm jako element polskiej i białoruskiej tożsamości narodowej
  4. Таццяна Касатая, Беларусь, Гродна, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук. Самасвядомасць і нацыянальная ідэнтычнасць евангельскіх хрысціян-баптыстаў (ЕХБ) у Беларусі
  5. Катажына Вашчыньска, Польшча, Варшава, Варшаўскі ўніверсітэт. Białoruś czy Białoruś prawosławna? Analiza francuskiego dyskursu prasowego
  6. Юры Вашкевіч, Беларусь, Мінск, кандыдат гістарычных навук. Веравызнаўчая ідэнтыфікацыя і дзяржаўная рэлігійная палітыка

Дыскутант: Яўген Мірановіч, Польшча, Беласток, Беластоцкі ўніверсітэт


10.30–13.00, каб. 1003

Беларуская мова як замежная

Мадэратар:

  1. Радаслаў Калета, Польшча, Варшава, Варшаўскі ўніверсітэт. Беларуская мова як замежная з польскай перспектывы
  2. Сіёры Кіёсава, Японія, Цукуба, Цукубскі ўніверсітэт. Беларуская мова ў Японіі: праблемы і перспектыва
  3. Вольга Барысенка, Мінск, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Асаблівасці апрацоўкі аўтэнтычных тэкстаў для выкарыстання іх падчас выкладання беларускай мовы як замежнай
  4. Аксана Семянькевіч, Мінск, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Методыка і практыка складання тэставых заданняў адкрытай формы для навучання беларускай мове як замежнай
  5. Лілія Плыгаўка, Літва, Вільнюс, Літоўскі ўніверсітэт эдукалогіі. Спецыфіка выкладання беларускай мовы ў іншамоўным асяроддзі
  6. Ларыса Станкевіч, Брэст–Будапешт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна – Будапешцкі ўніверсітэт імя Лоранда Этвеша. Выкладанню беларускай мовы ў Будапешцкім універсітэце імя Л. Этвеша 20 год
  7. Міраслаў Янковяк, Польшча, Варшава, Польская акадэмія навук. Навучанне беларускай мове ў Латвіі даўней і сёння
  8. Андрэй Масквін, Польшча, Варшава, Варшаўскі ўніверсітэт. Podręcznik języka białoruskiego dla obcokrajowców: jaki ma być?
  9. Надзея Старавойтава, Мінск–Кіеў, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт – Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт. Засваенне беларускай мовы ўкраінскімі навучэнцамі
  10. Агнешка Гораль, Польшча, Люблін, Люблінскі ўніверсітэт імя Марыі Складоўскай-Кюры. Польскія падручнікі і дапаможнікі па беларускай мове для студэнтаў філалагічных факультэтаў – параўнальны аналіз
  11. Лідзія Сямешка, Беларусь, Мінск, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы. Праблемы стандартызацыі і сертыфікацыі ўзроўняў валодання беларускай мовай як замежнай

Дыскутант: Ларыса Пісарэк, Польшча, Вроцлаў, Вроцлаўскі ўніверсітэт


12:30 (13:00)–14.00 – абед

14.00–16.00 – пасяджэнні тэматычных блокаў, «круглы стол» і прэзентацыя


14.00–16.00, каб. 302

Моўная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім

Мадэратар:

  1. Ірына Будзько, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Мовы sacrum у Вялікім Княстве Літоўскім
  2. Марына Свістунова, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Лінгвонімы ў творах рэлігійнай палемікі канца XVI – пачатку XVII стст.
  3. Эльвіра Ярмоленка, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Дынаміка лексічнай сістэмы старабеларускіх свецка-мастацкіх помнікаў у аспекце міжмоўнага ўзаемадзеяння
  4. Наталля Паляшчук, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Жанравая сістэма старабеларускай дзелавой пісьменнасці
  5. Лілія Цітка, Польшча, Беласток, Беластоцкі ўніверсітэт. Leksykografia w Wielkim Księstwie Litewskim w XVI–XVII wieku (typy, makro- i mikrostruktura słowników)

Дыскутант: Сяргей Гаранін, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі


Круглы стол «Францыск Скарына і яго час (другое пасяджэнне)»

14.00–15.15, каб. 1110

Мадэратар:

Алесь Суша, Беларусь, Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі

  1. Юрый Лабынцаў, Расія, Масква, Расійская акадэмія навук. Беларускія старадрукаваныя выданні ў даследаваннях Д. Сіманса
  2. Ларыса Шчавінская, Расія, Масква, Расійская акадэмія навук. Сіманс – прапагандыст усходнеславянскай кніжнасці ў заходнім свеце
  3. Галіна Кірэева, Беларусь, Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Скарыназнаўчыя даследаванні Я. Л. Неміроўскага: да 90-годдзя з дня нараджэння расійскага даследчыка
  4. Андрэй Унучак, Беларусь, Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Кірыліца і лацінка ў беларускім друку пачатку ХХ ст.
  5. Валянцін Мазец, Беларусь, Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Перыядычны друк і кнігадрукаванне ў дзейнасці беларускіх арганізацый у 1917–1918 гг.

Дыскутанты:

  • Адам Мальдзіс, Беларусь, Мінск, ганаровы старшыня МАБ
  • Іван Саверчанка, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  • Аляксандр Груша, Беларусь, Мінск, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

14.00–16.00, музей, зала 1

Нацыянальная самасвядомасць і мастацкая літаратура

Мадэратар:

  1. Сяргей Кавалёў, Польшча, Люблін, Люблінскі ўніверсітэт імя Марыі Складоўскай-Кюры. Феномен беларускага патрыятызму ў рускамоўных творах («Погоня на Грюнвальд» Кастуся Тарасава і «Гонитва» Нікі Ракіцінай)
  2. Андрэй Масквін, Польшча, Варшава, Варшаўскі ўніверсітэт. Беларуская драматургія 20-х гадоў ХХ стагоддзя як прыклад узаемаадносін палітычнага і эстэтычнага
  3. Арнольд Макмілін, Вялікабрытанія, Лондан, Лонданскі ўніверсітэт. Клопат пра лёс беларускай мовы і формы яго выяўлення ў творах маладых беларускіх паэтаў
  4. Аксана Бязлепкіна, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Эвалюцыя тэмы Другой сусветнай вайны ў беларускай літаратуры

Дыскутант: Ігар Набытовіч, Украіна, Драгобыч, Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко


14.00–16.00, музей, зала 2

Хрысціянства ў гісторыі Беларусі

Мадэратар:

  1. Галіна Дзербіна, Беларусь, Мінск, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. Рэнесансны гуманізм як фактар развіцця прававой культуры Вялікага Княства Літоўскага
  2. Сяргей Віцязь, Беларусь, Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Да праблемы паходжання Тураўскай епархіі
  3. Віталь Галубовіч, Беларусь, Гродна, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Рэлігійнае пытанне ў пасольскіх інструкцыях шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў 1633–1648 гг.
  4. Алег Дзярновіч, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Сакральныя тэксты і этнічнасць: вызначэнні мовы і этнічнасці ў кнігавыдавецкіх практыках першадрукароў народаў Вялікага Княства Літоўскага XVI ст.
  5. Лілія Забалотная, Малдова, Кішынёў, Акадэмія навук Малдовы. Женский и религиозный фактор в брачной дипломатии Гедимина
  6. Андрэй Радаман, Беларусь, Мінск, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Кальвіністы і літоўскія браты на сойміках Новагародскага ваяводства ў 1587–1613 гг.
  7. Сцяпан Cокал, Беларусь, Мінск, Беларускі інстытут правазнаўства. Гуманістычныя традыцыі ў палітыка-прававой думцы Беларусі XVI–XVII стст.
  8. Леанід Цімашэнка, Украіна, Драгобыч, Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко. Київські митрополити XVI ст.: походження, інституційна діяльність, архієрейська опіка над білоруськими і українськими єпархіями

Дыскутанты:

  • Георгій Галенчанка, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
  • Алег Дзярновіч, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.00–16.00, каб. 1003

Замежнае беларусазнаўства ў кантэксце еўрапейскай славістычнай традыцыі другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст.

Мадэратар:

  1. Дзмітрый Караў, Беларусь,Гродна, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Беларусазнаўства ў Расіі ХХ – пач. ХХІ ст. (традыцыі і сучасны стан)
  2. Настасся Дудзько, Беларусь, Гродна, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Генезіс і станаўленне беларусазнаўства ў Вялікабрытаніі (другая палова ХХ – пачатак ХХІ ст.)
  3. Ганна Змітрукевіч, Беларусь,Гродна, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Генезіс і станаўленне беларусазнаўства ў ФРГ (другая палова ХХ – пачатак ХХІ ст.)
  4. Віталь Масненка, Украіна, Чэркасы, Чэркаскі нацыянальны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкага. Беларусь і беларусазнаўства ў славістыцы Украіны ХХ – пачатку ХХІ ст.
  5. Алег Латышонак, Польшча, Беласток, Беластоцкі ўніверсітэт. Беларусазнаўства Польшчы ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.

Дыскутант: Наталля Гардзіенка, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва


15.15–16.00

Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2, каб. 1110)

Скарыніяна: новыя публікацыі

  • Поўнае факсімільнае выданне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны [у 21 т.] / [пад рэд. А. Сушы]. Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013–…;
  • Узноўленая па тэхналогіі XVI ст. Кніга Быцця Францыска Скарыны / адказны выканаўца У. Ліхадзедаў. Мінск, 2014;
  • Францыск Скарына на мовах народаў свету / [Укладанне, пасляслоўе А. Карлюкевіча; прадмова А. Сушы]. Мінск: «Звязда», 2014. 133 с.;
  • Віленскія выданні Францыска Скарыны ў кантэксце эпохі Адраджэння : да 490-годдзя кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім : матэрыялы IV Скарынаўскіх чытанняў (Мінск, 27 красавіка 2012 г.) / [пад рэд. І. Э. Багдановіч]. Мінск: «Кнігазбор», 2014. 147 с. (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 35);
  • Кніжная спадчына Беларусі: з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі : альбом-каталог [складальнік А. А. Суша; фота А. П. Дрыбаса]. Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя», 2014. 411 с.;
  • В. Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі : Факсімільнае выданне / прадмова А. Сушы.Мінск: «Мастацкая літаратура», 2012. 814 с.

Прадстаўляюць: Алесь Суша, Ірына Багдановіч, Георгій Галенчанка.


16.00–16.30

Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2, каб. 302)

  • Андраш Золтан. Interslavica. Исследования по межславянским языковым и культурным контактам. Москва: «Индрик», 2014. 224 с.

Прадстаўляюць: Мікалай Прыгодзіч, Наталля Паляшчук.


16.00–16.30

Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2, каб. 1110)

  • Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага XV–XVII стст. / НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы»; уклад., прадм. і камент. В. А. Чамярыцкага. Мінск: «Беларуская навука», 2015. 479 с. (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).

Прадстаўляюць: Сяргей Гаранін, Алесь Бразгуноў, Ганна Міхальчук.


16.00–16.30

Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2, музей, зала 1)

  • Восень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі / Пад рэд. доктара гіст. навук А. Смаленчука. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2015. 286 с.

Прадстаўляюць: Алесь Смалянчук, Анатоль Вялікі.


16.30–16.50 – кава-паўза


другое пленарнае ПАСЯДЖЭННЕ, закрыццё кангрэса

16.50–17.40

Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2, 2-гі паверх, актавая зала)

  1. Некрашэвіч-Кароткая Жанна, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. (Бела)рускасць як модус фарміравання патрыятычнай свядомасці ў айчынным гісторыка-літаратурным дыскурсе
  2. Абвяшчэнне вынікаў справаздачна-перавыбарнага сходу
  3. Закрыццё кангрэса

30 мая – дзень ад’езду

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится