З 27-га па 29-га траўня у Мінску адбываецца VI Міжнародны кангрэс беларусістаў. На жаль, сайт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў не працуе, але нам удалося знайсці праграму кангрэсу на сайце «Нашай нівы». Праўда, на жаль №2, разабрацца ў ёй амаль нерэальна, бо пералік падзей і назвы блокаў ды тэм выступаў ідуць проста «прасціной». Таму мы паспрабавалі трохі «прычасаць» тэкст, каб нашыя чытачы змаглі адшукаць цікавыя даклады ды прэзентацыі і прыйсці паслухаць выступоўцаў.
27 мая – дзень прыезду, рэгістрацыя, прэзентацыі
15.00–17.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў (філалагічны факультэт БДУ, вул. К. Маркса 31, каб. 51)
16.00–17.00 – прэзентацыі (філалагічны факультэт БДУ, вул. К. Маркса 31, аўд. 62, 304)
28 мая, чацвер
Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2)
08.30–10.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў (фае 2-га паверха)
Адкрыццё кангрэса (2-гі паверх, актавая зала)
- Прывітанні ад заснавальнікаў МАБ.
- Гун-Брыт Колер, Германія, Альдэнбург, Альдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі.
- Павел Навуменка, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Новыя тэарэтычныя падыходы да лiтаратурнай гiстарыяграфыi. На матэрыяле беларускай лiтаратуры 1920–30 гадоў.
- Андраш Золтан, Венгрыя, Будапешт, Будапешцкі ўніверсітэт імя Лоранда Этвеша. Взаимодействие двух «русских» канцелярских языков (литовского и московского) в XV–XVI вв.
- Сяргей Запрудскі, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ці сучасная беларуская літаратурная мова 1920-х гг.?
12.30–13.45 – абед
13.45–15.45 – пасяджэнні тэматычных блокаў, круглы стол
Круглы стол
Францыск Скарына і яго час (першае пасяджэнне)
13.45–15.45, каб. 1110
Мадэратар: Алесь Суша, Беларусь, Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
- Георгій Галенчанка, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Праблемы вывучэння беларускага кнігадрукавання XVI–XVII стст.
- Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў, Польшча, Ольштын, Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт. Пачаткі кірылічнага кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім
- Аляксандр Бразгуноў, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Тэксталагічныя аспекты выданняў Скарыны
- Канстанцін Усовіч, Беларусь, Гомель, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Гісторыя музея-лабараторыі Францыска Скарыны Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Мікалай Палкоўнічэнка, Беларусь, Гомель, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Іканаграфія выданняў Скарыны
- Джым Дынглі, Вялікабрытанія, Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане. Рэаліі і перспектывы Беларускай бібліятэкі і музея імя Скарыны ў Лондане
Дыскутанты:
- Адам Мальдзіс, Беларусь, Мінск, ганаровы старшыня МАБ
- Іван Саверчанка, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Аляксандр Груша, Беларусь, Мінск, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Тэматычныя блокі
13.45–15.45, каб. 302
Старабеларускае моўнае пасрэдніцтва ў кантактах Усходу і Захаду
Мадэратар: Андраш Золтан, Венгрыя, Будапешт, Будапешцкі ўніверсітэт імя Лоранда Этвеша
- Наталля Запольская, Расія, Масква, Расійская акадэмія навук, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. Паэтычная мова ад Сімяона Полацкага да В. К. Традзьякоўскага і А. Кантэміра: апазіцыя і пераемнасць
- Людміла Гарбуль, Літва, Вільня, Віленскі ўніверсітэт. Роля пісьменства ВКЛ у польска-рускіх моўных кантактах XVII ст.
- Ігар Клімаў, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Уплыў старабеларускай мовы на суседнія славянскія мовы
Дыскутант: Ала Кожынава, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
13.45–15.45, музей, зала 1
Беларуская лiтаратурная гiсторыя сëння. Праблемы i перспектывы
Мадэратары:
- Гун-Брыт Колер, Германія, Альдэнбург, Альдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі
- Павел Навуменка, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
- Аксана Бязлепкіна, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Асэнсаванне гісторыі беларускай літаратуры канца ХХ ст. і актуальнага літаратурнага працэсу ў сучасным беларускім літаратуразнаўстве
- Сяргей Гаранiн, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Даўняе беларускае пісьменства ў літаратуразнаўчай інтэрпрэтацыі: гісторыка-тэарэтычны аспект праблемы
- Лiя Кiсялëва, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Механізмы канструявання літаратурнага канона
Дыскутанты:
- Iрына Багдановiч, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
- Арнольд Макмілін, Вялікабрытанія, Лондан, Лонданскі ўніверсітэт
13.45–15.45, музей, зала 2
Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага: традыцыі і пераемнасць XV-XІX стст.
Мадэратар:
- Ганна Міхальчук, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Шляхецка-рыцарская культура ў «Хроніцы Быхаўца»
- Катажына Грабоўска, Лілія Цітка, Польшча, Беласток, Беластоцкі ўніверсітэт. Niektóre osobliwości językowo-leksykalne wybranych redakcji latopisów starobiałoruskich
- Яўген Глінскі, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Легенды пра паходжанне арыстакратыі ў летапісанні Вялікага Княства Літоўскага
Дыскутант:
- Вячаслаў Чамярыцкі, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
13.45–15.45, каб. 1003
Духоўны вопыт Беларусі і іншых славянскіх краін у кантэксце гісторыі пісьменства: сацыякультурнае вымярэнне
Мадэратар:
- Жанна Некрашэвіч-Кароткая, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Адукацыя як найважнейшы складнік культурнага капіталу ў паэзіі Уладзіслава Сыракомлі
- Наталля Каралёва, Украіна, Кіеў, Кіеўскі Нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі. Эволюция латиноязычного акростиха в славянском литературно-историческом процессе
- Валянціна Міронава, Украіна, Кіеў, Кіеўскі Нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі. Сярэднявечная латынь і грамадская моўная свядомасць ва Украіне канца XVI – пачатку XVII стагоддзяў: узаемадзеянне і ўзаемаўплыў
- Вольга Уткевіч, Беларусь, Віцебск, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Праблема ўкаранёнасці нацыянальнага быцця ў мастацкім асэнсаванні беларускай літаратуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст.
- Андрэй Акушэвіч, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. «Надпісанне» 19-й главы «Кнігі Святарскай» Францыска Скарыны і яго пераклад на польскую мову: праблема рытмічнай арганізацыі тэксту
Дыскутант: Уладзімір Кароткі, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
16.00–18.00, каб. 302
Германізмы ў беларускай мове
Мадэратар:
- Мікалай Прыгодзіч, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Германізмы ў беларускай мове: гісторыя пытання, навуковыя дасягненні і перспектывы далейшага даследавання
- Герд Генчэль, Германія, Альдэнбург, Альдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі. Германізмы ў старабеларускай мове: колькасць, шляхі запазычвання, аналогіі з украінскай і рускай мовамі ў мінулым і з сённяшняй беларускай мовай
- Ян Патрык Цэлер, Германія, Альдэнбург, Альдэнбургскі ўніверсітэт імя Карла фон Асецкі. Вызначэнне шляхоў запазычвання германізмаў у старабеларускай мове паводле фанетыка-фаналагічных крытэрыяў: магчымасці і межы
Дыскутант: Аляксандра Станкевіч, Беларусь, Гомель, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
16.00–18.00, каб. 1110
Моўны кантакт у дыяхранii
Мадэратар: Алена Рудэнка, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
- Багумiл Астроўскi, Польшча,Кракаў, Польская акадэмiя навук. Z badań nad etymologią kilku wyrazów z Grodzieńszczyzny
- Андрэй Зiнкевiч, Аўстрыя, Вена, Венскі ўнiверсiтэт. Моўны шок-кантакт (нямецка-беларускі моўны кантакт у ХХ стагоддзі)
- Наталля Iвашына, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. «О звѣздахъ» у помнiках старабеларускай мовы
- Ала Кожынава, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт; Алена Суркова,Таронта, Канада. Кнiга прарока Данiiла Вiленскага ветхазапаветнага зводу як прыклад моўных кантактаў
- Марыёла Якубовiч, Польшча, Кракаў, Польская акадэмiя навук. Motywacja semantyczna w językach wschodniosłowiańskich
- Марыя Залатар, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Некаторыя прыватныя аспекты даследавання помнiкаў старабеларускай пiсьменнасцi
Дыскутант: Алена Рудэнка, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
16.00–18.00, музей, зала 1
Беларусь у мемуарнай літаратуры: асоба і час у гістарычным руху, эвалюцыя жанравых формаў
Мадэратары:
- Ірына Багдановіч, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
- Лена Глагоўская, Польшча, Гданьск, Вышэйшая школа інфарматыкі і эканомікі ў Ольштыне
- Алесь Бельскі, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Мемуарыстыка сучасных беларускіх паэтаў: жанравыя мадыфікацыі, тыпалогія, паэтыка
- Наталля Гардзіенка, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва. Успаміны Святаслава Шабовіча ў кантэксце мемуарыстыкі дзяцей лагераў Ды-Пі
- Галіна Тварановіч, Польшча, Беласток, Беластоцкі ўніверсітэт. Мемуарыстыка ў «Тэрмапілах»
- Лена Глагоўская, Польшча, Гданьск, Вышэйшая школа інфарматыкі і эканомікі ў Ольштыне; Гражына Харытанюк, Польшча, Беласток. Своеасаблівасць беларускага лёсу ў мемуарыстыцы заходнебеларускіх дзеячаў
- Маргарыта Петухова, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Чалавек на Зямлі і на Месяцы: тэматычная і жанравая спецыфіка «Дзённіка» Язэпа Драздовіча
- Ала Петрушкевіч, Беларусь, Гродна, Саюз беларускіх пісьменнікаў. Мемуарыстыка «белавежцаў»
- Ірына Багдановіч, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Гістарычнае і культурнае жыццё Беларусі сярэдзіны ХІХ ст. паводле ўспамінаў Габрыэлі Пузыні «У Вільні і літоўскіх дварах»
Дыскутант:
- Арсень Ліс, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Тамара Нуждзіна, Беларусь, Мазыр, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна
16.00–18.00, музей, зала 2
Гісторыя мовы: беларусістыка – украіністыка
Мадэратар:
- Валянціна Мароз, Беларусь, Мінск, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Летапісныя Літва і Русь у аспекце практычнага выкарыстання назваў і тэрміналагічнага іх ужывання ў беларусістыцы і ўкраіністыцы
- Рыгор Піўтарак, Украіна, Кіеў, Нацыянальная акадэмія навук Украіны. Канцэпцыя паходжання беларускай мовы Юрыя Шэраха (Шавялёва) у святле сучаснай украінскай беларусістыкі
- Аляксандр Булыка, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Актуальныя праблемы гістарычнай лексікалогіі ў беларусістыцы
- Наталля Паляшчук, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Да беларуска-ўкраінскіх / украінска-беларускіх мовазнаўчых сувязяў
- Алена Молчан, Беларусь, Мінск, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Лексічнае ядро беларускіх летапісаў: да праблематыкі лексічнай нормы старажытнай беларускай мовы
Дыскутант: Андраш Золтан, Венгрыя, Будапешт, Будапешцкі ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша
16.00–18.00, каб. 1003
Беларускае мовазнаўства і літаратурная мова 1920–1930-х гадоў
Мадэратар: Сяргей Запрудскі, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
- Аляксандр Скапненка, Украіна, Кіеў, Нацыянальная акадэмія навук Украіны. Беларуская літаратурная мова 1920–1930-х гг.: погляд праз украінскі кантэкст
- Ірына Галуза, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Сцяпан Некрашэвіч і Язэп Драздовіч: ад канцэпцыі да рэалізацыі слоўніка жывой беларускай мовы
- Святлана Богуш, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Сінтаксічная арганізацыя дакументных тэкстаў 1920–1930-х гадоў (на матэрыяле спецыяльных дапаможнікаў)
- Ірына Наўроцкая, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Да гісторыі пачатковага этапу фарміравання навуковага стылю беларускай мовы
Дыскутант: Сяргей Запрудскі, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
29 мая, пятніца
Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2)
09.00–10.20 – справаздачна-перавыбарны сход
10:30–12:30 (13:00) – пасяджэнні тэматычных блокаў
10.30–12.30
каб. 302
Мова старабеларускага рэлігійнага пісьменства
Мадэратар:
- Ігар Клімаў, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Значэнне старабеларускіх рэлігійных помнікаў другой паловы XVI ст. для гісторыі беларускай мовы
- Надзея Шакун, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Рукапісная спадчына Тураўшчыны XIII–XV стст.: жанравая разнастайнасць, моўныя асаблівасці (кампаратыўны аналіз)
- Ірына Будзько, Беларусь, Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Лексіка старабеларускіх рэлігійных помнікаў ранняга перыяду: лінгватэксталагічны і функцыянальны аспекты
- Віктар Майсіенка, Украіна, Жытомір,Жытомірскі дзяржаўны ўніверсітэт. Мова перакладаў Святога Пісьма: старабеларуская, стараўкраінская, руськая?
Дыскутант: Марына Свістунова, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
каб. 1110
Праблемы атрыбуцыі беларускае літаратуры ХІХ ст.
Мадэратар:
- Мікола Хаўстовіч, Польшча, Варшава, Варшаўскі ўніверсітэт. Гісторыя беларускае літаратуры ХІХ ст. у ХХІ стагоддзі: здабыткі і хібы ў перспектыўным асвятленні
- Вячаслаў Мартысюк, Беларусь, Брэст, незалежны даследчык. «Гутарка Паўлюка»: крыніцы тэксту, пытанні атрыбуцыі; творы, блізкія да «Гутаркі Паўлюка»
- Ірына Бурдзялёва, Беларусь, Мінск, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Праблема біяграфізму ў творах Евы Фялінскае
- Таццяна Кохан, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Гісторыя атрыбуцыі творчай спадчыны Яна Чачота
- Лія Кісялёва, Беларусь, Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Пытанні атрыбуцыі беларускай інсітнай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст.
- Tомаш Настульчык, Польшча, Кракаў, Ягелонскі ўніверсітэт. Wśród wydań, odpisów i wariantów. «Hutorka staroho dzieda» i problem jej autorstwa z perspektywy badań księgoznawczych
Дыскутант: Міхась Тычына, Беларусь, Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
музей, зала 1
Беларуска-іншанацыянальнае культурнае ўзаемадзеянне
Мадэратар:
- Вячаслаў Рагойша, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Уклад прафесара Івана Дзенісюка (1924–2009) у развіццё ўкраінска-беларускіх літаратурных сувязей
- Віктар Скарабагатаў, Беларусь, Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. Роля народнага артыста СССР і Украіны Яраслава Вашчака (1921–1989) у развіцці беларускага опернага мастацтва
- Лідзія Карній, Украіна, Кіеў, Кіеўская нацыянальная музычная акадэмія. Кантавая культура ва ўкраінска-беларускім музычным дыялогу
- Мікалай Хмяльніцкі, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Беларускі дыскурс у польскай культурнай прасторы 20–30-х гг. ХХ ст.: сучасны погляд на праблему
- Мая Гарбузюк, Украіна, Львоў, Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко. Украінская тэма ў пастаноўках польскіх тэатраў на тэрыторыі Беларусі (ХІХ ст.)
- Таццяна Кабржыцкая, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ідэйна-мастацкія функцыі сатыры ў беларускай і ўкраінскай прозе 1930-х гг.
- Джым Дынглі, Вялікабрытанія, Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане. У пошуках Беларусі: уклад Веры Рыч і Гая дэ Пікарды ў распаўсюджванне ведаў пра terraincognita
- Аксана Палій, Украіна, Кіеў, Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт тэатра, кіно і тэлебачання імя Івана Карпенкі-Карага. Сцэнічнае прачытанне драматургіі Янкі Купалы на сцэне Львоўскага тэатра імя Марыі Занькавецкай
- Павел Навойчык, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Успрыняцце паэзіі Тараса Шаўчэнкі ў Беларусі (канец ХХ – пачатак ХХІ ст.)
Дыскутанты: Эла Дзюкава, Марына Запартыка, Вольга Лынша, Ігар Нікіценка, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
музей, зала 2
Рэлігійны складнік тоеснасці беларусаў
Мадэратар:
- Рышард Радзік, Польшча, Люблін, Люблінскі ўніверсітэт імя Марыі Складоўскай-Кюры. Prawosławie jako składnik tożsamości Białorusinów na tle tożsamości Rosjan i Ukraińców
- Аляксандр Смалянчук, Беларусь, Гродна, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук. Краёвасць і заходнерусізм у стасунку да праблемы канфесійнай прыналежнасці жыхароў «Краю» (пачатак ХХ ст.)
- Ева Галахоўска, Польшча, Варшава, Польская акадэмія навук. Katolicyzm jako element polskiej i białoruskiej tożsamości narodowej
- Таццяна Касатая, Беларусь, Гродна, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук. Самасвядомасць і нацыянальная ідэнтычнасць евангельскіх хрысціян-баптыстаў (ЕХБ) у Беларусі
- Катажына Вашчыньска, Польшча, Варшава, Варшаўскі ўніверсітэт. Białoruś czy Białoruś prawosławna? Analiza francuskiego dyskursu prasowego
- Юры Вашкевіч, Беларусь, Мінск, кандыдат гістарычных навук. Веравызнаўчая ідэнтыфікацыя і дзяржаўная рэлігійная палітыка
Дыскутант: Яўген Мірановіч, Польшча, Беласток, Беластоцкі ўніверсітэт
10.30–13.00, каб. 1003
Беларуская мова як замежная
Мадэратар:
- Радаслаў Калета, Польшча, Варшава, Варшаўскі ўніверсітэт. Беларуская мова як замежная з польскай перспектывы
- Сіёры Кіёсава, Японія, Цукуба, Цукубскі ўніверсітэт. Беларуская мова ў Японіі: праблемы і перспектыва
- Вольга Барысенка, Мінск, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Асаблівасці апрацоўкі аўтэнтычных тэкстаў для выкарыстання іх падчас выкладання беларускай мовы як замежнай
- Аксана Семянькевіч, Мінск, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Методыка і практыка складання тэставых заданняў адкрытай формы для навучання беларускай мове як замежнай
- Лілія Плыгаўка, Літва, Вільнюс, Літоўскі ўніверсітэт эдукалогіі. Спецыфіка выкладання беларускай мовы ў іншамоўным асяроддзі
- Ларыса Станкевіч, Брэст–Будапешт, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна – Будапешцкі ўніверсітэт імя Лоранда Этвеша. Выкладанню беларускай мовы ў Будапешцкім універсітэце імя Л. Этвеша 20 год
- Міраслаў Янковяк, Польшча, Варшава, Польская акадэмія навук. Навучанне беларускай мове ў Латвіі даўней і сёння
- Андрэй Масквін, Польшча, Варшава, Варшаўскі ўніверсітэт. Podręcznik języka białoruskiego dla obcokrajowców: jaki ma być?
- Надзея Старавойтава, Мінск–Кіеў, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт – Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт. Засваенне беларускай мовы ўкраінскімі навучэнцамі
- Агнешка Гораль, Польшча, Люблін, Люблінскі ўніверсітэт імя Марыі Складоўскай-Кюры. Польскія падручнікі і дапаможнікі па беларускай мове для студэнтаў філалагічных факультэтаў – параўнальны аналіз
- Лідзія Сямешка, Беларусь, Мінск, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы. Праблемы стандартызацыі і сертыфікацыі ўзроўняў валодання беларускай мовай як замежнай
Дыскутант: Ларыса Пісарэк, Польшча, Вроцлаў, Вроцлаўскі ўніверсітэт
12:30 (13:00)–14.00 – абед
14.00–16.00 – пасяджэнні тэматычных блокаў, «круглы стол» і прэзентацыя
14.00–16.00, каб. 302
Моўная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім
Мадэратар:
- Ірына Будзько, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Мовы sacrum у Вялікім Княстве Літоўскім
- Марына Свістунова, Беларусь, Мiнск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Лінгвонімы ў творах рэлігійнай палемікі канца XVI – пачатку XVII стст.
- Эльвіра Ярмоленка, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Дынаміка лексічнай сістэмы старабеларускіх свецка-мастацкіх помнікаў у аспекце міжмоўнага ўзаемадзеяння
- Наталля Паляшчук, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Жанравая сістэма старабеларускай дзелавой пісьменнасці
- Лілія Цітка, Польшча, Беласток, Беластоцкі ўніверсітэт. Leksykografia w Wielkim Księstwie Litewskim w XVI–XVII wieku (typy, makro- i mikrostruktura słowników)
Дыскутант: Сяргей Гаранін, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Круглы стол «Францыск Скарына і яго час (другое пасяджэнне)»
14.00–15.15, каб. 1110
Мадэратар:
Алесь Суша, Беларусь, Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Юрый Лабынцаў, Расія, Масква, Расійская акадэмія навук. Беларускія старадрукаваныя выданні ў даследаваннях Д. Сіманса
- Ларыса Шчавінская, Расія, Масква, Расійская акадэмія навук. Сіманс – прапагандыст усходнеславянскай кніжнасці ў заходнім свеце
- Галіна Кірэева, Беларусь, Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Скарыназнаўчыя даследаванні Я. Л. Неміроўскага: да 90-годдзя з дня нараджэння расійскага даследчыка
- Андрэй Унучак, Беларусь, Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Кірыліца і лацінка ў беларускім друку пачатку ХХ ст.
- Валянцін Мазец, Беларусь, Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Перыядычны друк і кнігадрукаванне ў дзейнасці беларускіх арганізацый у 1917–1918 гг.
Дыскутанты:
- Адам Мальдзіс, Беларусь, Мінск, ганаровы старшыня МАБ
- Іван Саверчанка, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Аляксандр Груша, Беларусь, Мінск, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
14.00–16.00, музей, зала 1
Нацыянальная самасвядомасць і мастацкая літаратура
Мадэратар:
- Сяргей Кавалёў, Польшча, Люблін, Люблінскі ўніверсітэт імя Марыі Складоўскай-Кюры. Феномен беларускага патрыятызму ў рускамоўных творах («Погоня на Грюнвальд» Кастуся Тарасава і «Гонитва» Нікі Ракіцінай)
- Андрэй Масквін, Польшча, Варшава, Варшаўскі ўніверсітэт. Беларуская драматургія 20-х гадоў ХХ стагоддзя як прыклад узаемаадносін палітычнага і эстэтычнага
- Арнольд Макмілін, Вялікабрытанія, Лондан, Лонданскі ўніверсітэт. Клопат пра лёс беларускай мовы і формы яго выяўлення ў творах маладых беларускіх паэтаў
- Аксана Бязлепкіна, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Эвалюцыя тэмы Другой сусветнай вайны ў беларускай літаратуры
Дыскутант: Ігар Набытовіч, Украіна, Драгобыч, Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко
14.00–16.00, музей, зала 2
Хрысціянства ў гісторыі Беларусі
Мадэратар:
- Галіна Дзербіна, Беларусь, Мінск, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. Рэнесансны гуманізм як фактар развіцця прававой культуры Вялікага Княства Літоўскага
- Сяргей Віцязь, Беларусь, Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Да праблемы паходжання Тураўскай епархіі
- Віталь Галубовіч, Беларусь, Гродна, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт. Рэлігійнае пытанне ў пасольскіх інструкцыях шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў 1633–1648 гг.
- Алег Дзярновіч, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Сакральныя тэксты і этнічнасць: вызначэнні мовы і этнічнасці ў кнігавыдавецкіх практыках першадрукароў народаў Вялікага Княства Літоўскага XVI ст.
- Лілія Забалотная, Малдова, Кішынёў, Акадэмія навук Малдовы. Женский и религиозный фактор в брачной дипломатии Гедимина
- Андрэй Радаман, Беларусь, Мінск, Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Кальвіністы і літоўскія браты на сойміках Новагародскага ваяводства ў 1587–1613 гг.
- Сцяпан Cокал, Беларусь, Мінск, Беларускі інстытут правазнаўства. Гуманістычныя традыцыі ў палітыка-прававой думцы Беларусі XVI–XVII стст.
- Леанід Цімашэнка, Украіна, Драгобыч, Драгобыцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Франко. Київські митрополити XVI ст.: походження, інституційна діяльність, архієрейська опіка над білоруськими і українськими єпархіями
Дыскутанты:
- Георгій Галенчанка, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Алег Дзярновіч, Беларусь, Мiнск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
14.00–16.00, каб. 1003
Замежнае беларусазнаўства ў кантэксце еўрапейскай славістычнай традыцыі другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст.
Мадэратар:
- Дзмітрый Караў, Беларусь,Гродна, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Беларусазнаўства ў Расіі ХХ – пач. ХХІ ст. (традыцыі і сучасны стан)
- Настасся Дудзько, Беларусь, Гродна, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Генезіс і станаўленне беларусазнаўства ў Вялікабрытаніі (другая палова ХХ – пачатак ХХІ ст.)
- Ганна Змітрукевіч, Беларусь,Гродна, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Генезіс і станаўленне беларусазнаўства ў ФРГ (другая палова ХХ – пачатак ХХІ ст.)
- Віталь Масненка, Украіна, Чэркасы, Чэркаскі нацыянальны ўніверсітэт імя Багдана Хмяльніцкага. Беларусь і беларусазнаўства ў славістыцы Украіны ХХ – пачатку ХХІ ст.
- Алег Латышонак, Польшча, Беласток, Беластоцкі ўніверсітэт. Беларусазнаўства Польшчы ў другой палове ХХ – пачатку ХХІ ст.
Дыскутант: Наталля Гардзіенка, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
15.15–16.00
Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2, каб. 1110)
Скарыніяна: новыя публікацыі
- Поўнае факсімільнае выданне кніжнай спадчыны Францыска Скарыны [у 21 т.] / [пад рэд. А. Сушы]. Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013–…;
- Узноўленая па тэхналогіі XVI ст. Кніга Быцця Францыска Скарыны / адказны выканаўца У. Ліхадзедаў. Мінск, 2014;
- Францыск Скарына на мовах народаў свету / [Укладанне, пасляслоўе А. Карлюкевіча; прадмова А. Сушы]. Мінск: «Звязда», 2014. 133 с.;
- Віленскія выданні Францыска Скарыны ў кантэксце эпохі Адраджэння : да 490-годдзя кнігадрукавання ў Вялікім Княстве Літоўскім : матэрыялы IV Скарынаўскіх чытанняў (Мінск, 27 красавіка 2012 г.) / [пад рэд. І. Э. Багдановіч]. Мінск: «Кнігазбор», 2014. 147 с. (Беларусіка = Albaruthenica; кн. 35);
- Кніжная спадчына Беларусі: з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі : альбом-каталог [складальнік А. А. Суша; фота А. П. Дрыбаса]. Мінск: «Беларуская Энцыклапедыя», 2014. 411 с.;
- В. Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі : Факсімільнае выданне / прадмова А. Сушы.Мінск: «Мастацкая літаратура», 2012. 814 с.
Прадстаўляюць: Алесь Суша, Ірына Багдановіч, Георгій Галенчанка.
16.00–16.30
Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2, каб. 302)
- Андраш Золтан. Interslavica. Исследования по межславянским языковым и культурным контактам. Москва: «Индрик», 2014. 224 с.
Прадстаўляюць: Мікалай Прыгодзіч, Наталля Паляшчук.
16.00–16.30
Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2, каб. 1110)
- Летапісы і хронікі Вялікага Княства Літоўскага XV–XVII стст. / НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Філіял «Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы»; уклад., прадм. і камент. В. А. Чамярыцкага. Мінск: «Беларуская навука», 2015. 479 с. (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі).
Прадстаўляюць: Сяргей Гаранін, Алесь Бразгуноў, Ганна Міхальчук.
16.00–16.30
Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2, музей, зала 1)
- Восень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі / Пад рэд. доктара гіст. навук А. Смаленчука. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2015. 286 с.
Прадстаўляюць: Алесь Смалянчук, Анатоль Вялікі.
16.30–16.50 – кава-паўза
другое пленарнае ПАСЯДЖЭННЕ, закрыццё кангрэса
16.50–17.40
Корпус інстытутаў гуманітарных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава 1, корп. 2, 2-гі паверх, актавая зала)
- Некрашэвіч-Кароткая Жанна, Беларусь, Мінск, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. (Бела)рускасць як модус фарміравання патрыятычнай свядомасці ў айчынным гісторыка-літаратурным дыскурсе
- Абвяшчэнне вынікаў справаздачна-перавыбарнага сходу
- Закрыццё кангрэса
30 мая – дзень ад’езду