Рэдакцыя часопіса «Беларуская мова як замежная» (БМЗ) разгледзіць артыкулы, рэцэнзіі, справаздачы, у якіх закранаюцца разнастайныя праблемы БМЗ, напр.:

1) методыка выкладання – метады выкладання граматыкі, ведаў аб Беларусі; развіванне навыкаў вуснага маўлення, аўдыявання, чытання і пісьма; новыя тэхналогіі на занятках па беларускай мове; азнаямленне з літаратурнымі тэкстамі; выкарыстанне літаратурных тэкстаў у міжнародных, аднанацыянальных групах і ў (не)славянскіх групах і г. д.;

2) беларушчына замежнікаў – аналіз моўных памылак; даследаванне г. зв. пераходнай мовы (анг. interlanguage) і вымаўлення;

3) параўнальная глотадыдактыка – напр. беларуска-польская, беларуска-расійская, беларуска-нямецкая і г. д.; даследаванне падабенстваў і адрозненняў моў; параўнанне метадаў выкладання, праграмаў курсаў, цяжкасцяў моў, ролі выкладчыка і г. д.

4) гісторыя і сучаснасць выкладання беларускай мовы як замежнай – старыя і новыя падручнікі беларускай мовы як замежнай, спосабы прэзентацыі матэрыялу, тэматычная разнастайнасць;

5) мова і культура – пытанні культурнай лінгвістыкі (лінгвакраіназнаўства, лінгвакультуралогія, беларусазнаўства); міжкультурная камунікацыя, выкладанне мовы і культуры Беларусі; месца культуры ў выкладанні мовы; прымаўкі, прыказкі, фразеалогія, безэквівалентная лексіка, маўленчы этыкет; стэрэатыпы ў падручніках, роля мужчыны і жанчыны; распаўсюджаныя імёны і прозвішчы, рысы характару беларусаў; табуізацыя некаторых тэм, як эротыка, смерць, рэлігія; ідэалізацыя герояў падручнікаў, іх сям’і;

6) моўная прагматыка – напр. прывітанне, развітанне, падзяка, прабачэнне, просьба;

7) праблемы сертыфікацыі ўзроўняў валодання беларускай мовай як замежнай;

8) беларуская мова як замежная ў Беларусі ды за мяжой;

9) прыклады матэрыялаў, практыкаванняў ды заняткаў па беларускай мове як замежнай;

10) праблемы адукацыі і працы выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай у Беларусі і за мяжой, памылкі лектараў.

У часопісе матэрыялы друкуюцца па-беларуску (у далучэнні правілы афармлення артыкулаў).

Кожны артыкул павінен мець кароткую анатацыю (каля 500 знакаў) на беларускай і англійскай мовах. Назва артыкула павінна быць пададзена таксама ў перакладзе на англійскую мову.

Запрашаем усіх ахвотных дасылаць свае матэрыялы. Тэксты трэба даслаць да канца снежня 2015 года па электроннай пошце на адзін з адрасоў:

Вольга Барысенка ([email protected])

Радаслаў Калета ([email protected]).


НАВУКОВАЯ РАДА ЧАСОПІСА «Беларуская мова як замежная»

Генадзь Цыхун – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Лідзія Сямешка – Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы

Людміла Сінькова – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Таццяна Рамза – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Ларыса Пісарэк – Уроцлаўскі ўніверсітэт

Аляксандр Кіклевіч – Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт ў Ольштыне

Алена Пацехіна – Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт ў Ольштыне

Аляксандр Скапненка – Нацыянальная акадэмія навук Украіны

Джым Дынглі – Беларуская бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане

Рэдактар і тэхнічны адміністратар Philology.BY. Спецыялізуецца на лічбавых метадах у гуманітарных навуках (digital humanities). Цікавіцца лексікаграфіяй, сацыялінгвістыкай і марфалогіяй. Акрамя мовазнаўства, займаецца аналізам і візуалізацыяй дадзеных (Dataviz.BY) ды стварэннем вэб-праектаў.

Дадаць каментар