Вось ужо два гады працуе наш сайт. Паралельна з ім функцыянуе наш навуковы гурток, дзе мы разглядаем і абмяркоўваем цікавыя лінгвістычныя пытанні. Што тычыцца сайта, то на сёння мы бачым яго як пляцоўку для размяшчэння:
- публікацый па тэмах беларускай філалогіі (лінгвістыкі, этнаграфіі, культуралогіі),
- навучальных матэрыялаў,
- анонсаў навуковых падзей (канферэнцый, публікацый кніг),
- асабістых старонак лінгвістаў-навукоўцаў, дзе б можна было і даведацца пра навуковыя інтарэсы асобы, і адразу прачытаць публікацыі гэтага ж аўтара.
Усё гэта ў пэўных межах ужо прадстаўлена на нашым сайце. Калі Вы жадаеце размясціць у нас свае матэрыялы, то ўжо цяпер можна пабачыць, як гэта будзе выглядаць на нашых старонках. Заўважым, што ў тэхнічным плане абмежаванняў на аб’ём файлаў або на колькасць загрузак у нас няма.
Што да desiderata, то на цяперашнім этапе развіцця Інтэрнэта на навуковым сайце хочацца бачыць больш актуальных запісаў па праблемах мовы і грамадства, выкладання лінгвістычных дысцыплін у ВНУ і пад. — таго, што цікава і важна і для нас, беларускіх лінгвістаў, і што не падпадае пад “фармат” звыклых перыядычных выданняў. Прынамсі, мы, рэдакцыя сайта, думаем рухацца менавіта ў гэтым кірунку.
Мы заўсёды гатовы да дыялогу, да новых думак, таму мы заклікаем нашых чытачоў выказваць свае ідэі і меркаванні, далучацца да калектыву аўтараў сайта, пісаць цікавыя нататкі ў наш блог, размяшчаць свае матэрыялы на нашым сайце, удзельнічаць у занятках нашага гуртка.
Пачынаем трэці год!
Звязацца з намі можна праз кантактную форму на сайце або e-mail.