Прыкладныя пытанні інфармацыйнага пошуку (Мінск, 19–20.XII.2016)

Субота, 17 снежня 2016 г. Мікіта Супрунчук
Раздзел: Навіны
Пазнакі: | |
Праглядаў: 299

19–20 снежня (ужо ў наступны панядзелак і аўторак) на філалагічным факультэце БДУ пройдзе школа-семінар "Прыкладныя пытанні інфармацыйнага пошуку".

Заняткі будзе весці Міхаіл Аляксандраў, прафесар Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы (РАНГіДС, Масква), навуковы супрацоўнік Аўтаномнага ўніверсітэта Барселоны, разам са сваім калегам Дзмітрыем Стэфаноўскім, старэйшым навуковым супрацоўнікам РАНГіДС.

Тэарэтычная частка дакладаў, якія прагучаць у межах школы-семінара, будзе прысвечана тэхнікам індуктыўнага мадэлявання, вялікіх даных, тэматычнага мадэлявання. Лектары таксама разгледзяць прымяненне гэтых метадаў у эканоміцы, дэмаграфіі, юрыспрудэнцыі і сумежных з імі галінах. Асноўная ўвага будзе сканцэнтравана на апрацоўцы тэкставых даных.

Да ўдзелу ў школе-семінары запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца аўтаматычнай апрацоўкай тэксту альбо хоча больш даведацца пра яе сучасныя задачы, метады і інструменты.

Заняткі пройдуць у аўдыторыі 214 (другі паверх). Расклад:

19 снежня: 14:25, 15:55, 17:25

20 снежня: 14:25, 15:55, 17:25

З падрабязнай праграмай можна пазнаёміцца тут.

На філфаку БДУ зараз дзейнічае прапускны рэжым. Таму, калі вы не з'яўляецеся супрацоўнікам ці студэнтам БДУ, але плануеце прыйсці паслухаць, калі ласка, напішыце на volcheko@tut.by (Аксана Ваўчок) з пазначэннем свайго прозвішча, імя і імя па бацьку.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится