Канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі. Бялград, 6–8.07.2012.

Пятніца, 10 лютага 2012 г. Мікіта Супрунчук
Раздзел: Канферэнцыі
Пазнакі: | |
Праглядаў: 2630

Націск

Восьмы міжнародны семінар па балцка-славянскай акцэнталогіі пройдзе ў Бялградзе з 6 па 8 ліпеня 2012 года.

Тэматыка. Прымаюцца даклады па параўнальнай і балцка-славянскай акцэнталогіі, гісторыі націску асобных балцкіх і славянскіх моў, а таксама па дыялекталогіі (гістарычнай і сучаснай), па індаеўрапейскай акцэнталогіі і прасодыі.

Рэгламент. На даклад -- 20 хвілін, на абмеркаванне -- 10 хвілін. Удзел бясплатны.

Рабочыя мовы: славянскія мовы, англійская мова.

Для ўдзелу трэба да 23 лютага звярнуцца да Драганы Навакаў (Dragana Novakov) на адрас dragananovakov at yahoo.com ці па тэлефоне +381611359468 і паведаміць асабістыя звесткі і назву даклада.

Тэзісы дакладаў прымаюцца да 1-га мая 2012 г.

Сёмы семінар адбыўся летась у Расійскім дзяржаўным універсітэце ў Маскве (у РДГУ), шосты -- пазалетась у Віленскім універсітэце.

Гл. таксама: International Workshop on Balto-Slavic Accentology.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится