Норман. Лінгвістычная прагматыка. Вокладка

Прэзентуем кнігу вядомага лінгвіста прафесара Б. Ю. Нормана “Лінгвістычная прагматыка”.

Норман, Б.Ю. Лингвистическая прагматика (на материале русского и других славянских языков): курс лекций. Минск: БГУ, 2009. 183 с.

Першы ў Беларусі дапаможнік па лінгвістычнай прагматыцы — аднаму з самых перспектыўных кірункаў сучаснага мовазнаўства. Прагматыка вывучае функцыянаванне моўных знакаў у маўленні. У 10 лекцыях распавядаецца, як моўца з дапамогай моўных сродкаў рэгулюе свае адносіны з суразмоўцам. Асноўнай крыніцай матэрыялу былі тэксты рускай мастацкай літаратуры ад Герцана да Акуніна, якія дэманструюць усю шматстайнасць адносін у грамадстве. Як супастаўленне ў лекцыях пададзены таксама матэрыял іншых славянскіх моў: беларускай, балгарскай, польскай, сербскай, чэшскай. Дапаможнік прызначаны для студэнтаў, аспірантаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта БДУ.

Рэцэнзія на кнігу ў часопісе “Kalbotyra. Slavistica Vilnensis”. 2010. № 55(2).

Змест кнігі.

Прадмова

Лекцыя 1. Лінгвістычная прагматыка: праблемы і прынцыпы. Месца прагматыкі ў плане зместу моўнага знака

Лекцыя 2. Імя ўласнае і імя агульнае ў кантэксце называння і звяртання

Лекцыя 3. Лінгвапрагматычныя асаблівасці асабовых займеннікаў

Лекцыя 4. Лінгвапрагматычныя асаблівасці прыналежных, пытальных і ўказальных займеннікаў

Лекцыя 5. Прагматыка і граматыка (да пастаноўкі праблемы)

Лекцыя 6. Граматычныя катэгорыі назоўніка (род, лік, склон) і іх прагматычная значнасць

Лекцыя 7. Граматычныя катэгорыі дзеяслова(трыванне, час, асоба, лад) і іх прагматычная значнасць

Лекцыя 8. Граматычныя катэгорыі прыметніка і іх прагматычная значнасць

Лекцыя 9. Сінтаксічныя канструкцыі з пункту гледжання лінгвапрагматыкі

Лекцыя 10. Сінтаксічна непадзельныя выказванні з пункту гледжання лінгвапрагматыкі

Літаратура

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар