А. А. Каўрус. Словаклад: слоўнік адметнай лексікі (Мінск, 2013)

Панядзелак, 9 верасня 2013 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Навіны
Пазнакі: |
Праглядаў: 3949

Летам выйшла з друку кніга беларускага мовазнаўца А. А. Каўруса «Словаклад: слоўнік адметнай лексікі» (прадмова / прыклады слоўнікавых артыкулаў). На старонках выдання знайшла адлюстраванне т. зв. «пазаслоўнікавая» лексіка, падборкі якой друкаваліся ў часопісе «Роднае слова» з 1998 па 2005 год. Такім чынам, большая частка гэтых слоў атрымала нарэшце сталую «прапіску» пад адной вокладкай.

У газеце «Наша слова» ад 17 ліпеня 2013 года (№ 29, с. 3) надрукавана рэцэнзія д.ф.н. Васіля Рагаўцова на новую кнігу А. А. Каўруса.

Алесь Аляксандравіч Каўрус — мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1965). Закончыў Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1959). Працаваў настаўнікам на Мядзельшчыне (1959—1962), старшым выкладчыкам Мазырскага педінстытута (1965—1968), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі (1968—1974), рэдактарам выдавецтва «Народная асвета» (1974—1981), дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (1982—2006). Даследуе мову мастацкай літаратуры і сродкаў масавай інфармацыі, беларускую тэрміналогію, культуру мовы, стылістыку і інш. Аўтар больш як 250 навуковых публікацый, у тым ліку кніг «З крыніц народнай мовы» (1968), «Стылістыка беларускай мовы» (1980, 2-е выд. 1987, 3-е выд. 1992), «Культура слова» (1983), «Слова наша роднае» (1986), «Мова народа, мова пісьменніка» (1989), «Дакумент па-беларуску» (1994), суаўтар (з М. Круталевічам) навучальнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Стараславянская мова» (2005).

(звесткі пра вучонага ўзяты адсюль)

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится