лужыцкая мова

Увага! Адкрыццё новага сезону заняткаў нашага лінгвістычнага гуртка! Тэма нашае першае сустрэчы — «Самыя еўрапейскія славяне».

Навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі Яўгенія Волкава пазнаёміць нас з тым, што такое «serbska rěč», а што — «serbska rěc».

  • Хто такія лужычане?
  • Колькі людзей сёння размаўляюць на лужыцкіх мовах?
  • Чым адрозніваецца верхнелужыцкая мова ад ніжнелужыцкай?
  • І ўсё, што вас цікавіць.

28 верасня 2010 г. (аўторак), 19.00, аўд. 318, філфак БДУ (К. Маркса, 31).

Кандыдат філалагічных навук, займаецца даследаваннямі і працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, граматыка, семантыка, прагматыка. Цікавіцца ўзаемадзеяннем лічбавых тэхналогій і гуманітарных навук, у т.л. корпуснай лінгвістыкай і візуалізацыяй дадзеных, а таксама праблемамі прэзентацыі навуковых рэзультатаў і камунікацыі навукоўцаў з шырокай аўдыторыяй.

Дадаць каментар