Кафедра беларускага мовазнаўства і факультэт беларускай і рускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка запрашаюць прыняць удзел у навуковай канферэнцыі «Усходнеславянскія мовы ў сучаснай лексікаграфіі», якая будзе праводзіцца 11 снежня 2015 г.

Дэдлайн: 31 кастрычніка 2015 г.

Аргузнос: 150 тыс. беларускіх рублёў для грамадзян РБ, 25$ для замежных грамадзян (папярэдне).

ПРЫКЛАДНАЕ ПРАБЛЕМНАЕ ПОЛЕ:


1. Станаўленне ўсходнеславянскіх лексікаграфічных традыцый.

2. Нармаванне і стандартызацыя мовы.

3. Структурна-зместавыя асаблівасці ўсходнеславянскіх слоўнікаў.

4. Перспектывы ўсходнеславянскай лексікаграфіі.

5. Узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму.

6. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і электронныя слоўнікі.

7. Інавацыйныя тэхналогіі навучання мовам.

Рабочыя мовы – усходнеславянскія.

Тэкст даклада і заяўку трэба даслаць да 31 кастрычніка 2015 г. у электронным выглядзе на адрас аргкамітэта або на e-mail. Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.

Выданне зборніка навуковых артыкулаў запланавана да пачатку канферэнцыі.

Папярэдні памер аргузносу – 150 тыс. беларускіх рублёў для грамадзян РБ, 25$ для замежных грамадзян. Рассылка зборніка за межы Беларусі магчымая толькі па асабістай дамоўленасці і за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Рэквізіты для аплаты аргузносу будуць указаны ў інфармацыйным паведамленні №2 пасля атрымання заяўкі і матэрыялаў.

ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ МАТЭРЫЯЛАЎ

Аб’ём – да 3 старонак камп’ютарнага набору ў Word for Windows; шрыфт – Times New Roman, кегль – 14; інтэрвал – 1,15; палі − 2,5 см.

Зверху справа ўказаць ініцыялы і прозвішча аўтара, горад і ўстанову адукацыі. Спасылкі ў тэксце – у квадратных дужках: [2, с. 31].

Ілюстрацыйны матэрыял выдзяляецца курсівам. Бібліяграфія падаецца ў адпаведнасці з прынятымі ў Беларусі стандартамі.

АДРАС АРГКАМІТЭТА:

220030, Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, БДПУ, факультэт беларускай і рускай філалогіі, кафедра беларускага мовазнаўства, аўд. 405, к. 2.

Тэлефоны: + 37517-327-80-44 (кафедра); + 37529-503-63-75 (загадчык кафедры Дзятко Дзмітрый Васільевіч).

Е-mail: [email protected].

Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар