Хамаіл 14 (канвалют): адным файлам (PDF), пастаронкава з нумарацыяй (JPG), філіграні (JPG).
Складаецца з трох алігатаў: 1) арабска-персідска-цюркскага рукапісу замежнага (усходняга) паходжання; 2) беларускататарскага хамаіла; 3) персідскага рукапісу замежнага (усходняга) паходжання.
Час перапіскі: 1) першага алігата (усходняга рукапісу) – першая палова ХІХ ст.? Гл. філігрань у форме лічбаў «[18]35» і «Л 37 г.» у раздзеле Папера; 2) другога алігата (беларускататарскага хамаіла) – другая палова ХІХ – ХХ стст.; 3) трэцяга алігата (усходняга рукапісу) – таксама першая палова ХІХ ст.? (гл. Папера).
Месца перапіскі: 1) першага (усходняга) алігата – Азербайджан? (гл.ohur (اوخور) = турэцкае okur (49а:2 і г. д.); 2) другога – Беларусь; 3) трэцяга – невядомае.
ЗМЕСТ
Першы алігат (усходняга паходжання):
1a–8b, 9a–17а – [Сура 36:15–47, 52–83; пачатак адсутнічае]
17a – [Малітва] (араб.)
21b – [Малітва] (фарсі, араб.)
24b – [Сура 56] (араб.)
32а – [Сура 67] (араб.)
37b – [Сура 78] (араб.)
41а – [Сура 44] (араб.)
45а – [Сура 32] (араб.)
48b – [Рытуальныя тэксты]; першыя словы: yüz yuyende diyer…يوز يوينده دير // yüz yuyende diyer… «твар умываючы, гавораць…»(цюрк., араб.)
50а – [Малітва] اللهم بلغ ثوابا ما قراناه «Божа, давядзі ўзнагароду, пра якую мы чыталі…» (араб.)
52а – [Малітва] اللهم ان اسئلك «Божа, я прашу цябе…» (араб.)
53b – [Малітва]; першыя словы пасля басмалы: …والهكم اله واحد «І Бог ваш Бог адзіны…» (араб.)
59b – [Малітва]; першыя словы пасля басмалы: … يا جميل «О, Прыгожы…» (араб.)
64b – شفآء من تسعة وتسعين دآء عن النبي… قال… «Ад Прарока… Ён сказаў… вылячэнне ад 99 хвароб…»
65a:2 – bāb دفع البلاء والامراض عن الغنم وغيرها «Выгнанне няшчасця і хвароб з авечак і г. д.»
66а –من قال في دبركل صلاة مفردة سبحان … وروي عن رسول الله «Расказана ад Пасланніка Аллага… які сказаў: “Пасля кожнай асобнай малітвы: “Хвала…»
66b – والطاعون والوبآء والامراض والغارة النخط اصرف عنا … بسم الله «У імя Алага… адхілі ад нас …, і напад, і чуму, і халеру, і хваробы»
—————
Другі алігат (беларускататарскага паходжання; частка першая)
71–72 – [фрагмент дуаі الاسماء الحسنى «Найпрыгажэйшыя імёны»?]; першыя словы: بها هو الله الذي لا اله الا هو (араб.)
—————
Трэці алігат (усходняга /персідскага/ паходжання)
73b – [Малітва]; першыя словы: اللهم اغفر لنا (араб.)
74b – [Замовы]; першыя словы: روايت است كه هر كه هفت روز (фарсі)
هر روز يكنوبت سوره يس را بخواند
—————
Другі алігат (другая частка)
91a – ṣabāḥ namāz du‘āsi būdūr (араб.)
93b – ’awle namāz du‘āsi būdūr (араб.)
94b – ’akinde namāz du‘āsi būdūr (араб.)
95b – ’aḥšām namāz du‘āsi būdūr (араб.)
97b – jecci namāz du‘āsi būdūr (араб.)
99a – ṭo jeṣṭ ziker ‘arš (араб. عرش [‘arš] «Трон») būdūr (араб.)
101а – jesli ḳṭo ḥce ’ajet pec ẓā ’ojcā ’i ẓā māṭḳu… (цюрк., араб.)
104a – mimo zireci ’iduči ’albo jeduči pec (араб.)
105a – nā zirec prišowši […] (араб.)
105b – [ruki pod]nāwši ṭā du‘ā’i pec (цюрк.)
106а – nā musulmānṣkej mohīle rūḳū’ pālāžiwši ṭā du‘ā’i… (араб.) [канец адсутнічае]
* * *
Афармленне тэксту:
1-ы алігат (арк. 1–70) – усходні (арабска-персідска-цюркскі) рукапіс. Напісаны некалькімі (мінімум чатырма) перапісчыкамі: 1) арк. 1a–18b, 20a–24a; пісьмо карычневым чарнілам. Тэкст у рамцы, па 5 радкоў на старонцы (тэкст на арабскай мове почыркам насх); на с. 21b–22b тэкст у рамцы, па 7 радкоў на старонцы (на персідскай мове почыркам насталік); 2) арк. 24b–40b; пісьмо чорным чарнілам па 5 радкоў на старонцы; 3) арк. 41а–70b1, пісьмо чорным чарнілам па 8 (арк. 41а–42b, 45a–51b), 5–7 (арк. 43a–44b, 51b–70b) радкоў на старонцы (на арабскай і цюркскай мовах); 4) почырк укладальніка канвалюта (?); пісьмо карычневым чарнілам; ім напісаныя ўстаўныя арк. 10/19, рэлігійная формула на арк. 40b і 70b, калафон(?) на арк. 70b:5–6, а таксама пачатак (і канец?) 3-га алігата (гл. далей). Кустоды (арк. 2–43). Застаўка (арк. 21а), канцоўкі (арк. 50а, 51b).
2-і алігат – беларускататарскі рукапіс (хамаіл): арк. 71–72, 91–106. Пісьмо карычневым чарнілам. Назвы раздзелаў і знакі прыпынку чырвоным. Па 8 радкоў на старонцы. Кустоды адсутнічаюць.
3-і алігат – усходні (персідскі) рукапіс: арк. 73–90. Пісьмо чорным чарнілам; па 6 радкоў на старонцы (на арабскай і персідскай мовах). Кустоды (арк. 73–88). Почырк адзіны – за выключэннем пачатковай дуа на арабскай мове і, магчыма, апошняга аркуша, напісаных карычневым чарнілам (гл. почырк №4 першага алігата).
Арк. 73а, 90, 107–110, 001 пустыя.
Папера: 1–110, 001 арк. 90 × 70 мм; некалькіх (чатырох?) гатункаў:
1) арк. 1–9, 11–18, 20–70 (усходні рукапіс). Без вяржэраў і панцюзо, але з філігранямі: 1) з легендай «Л 37 г» /вышыня 20 мм/ на арк. 56; параўн., арк. 9 з легендай «Л [37 г]» (?) /вышыня 20 мм/; арк. 11 з легендай «37 г»; 2) арк. 18, 40 з легендай «ФЛ» /вышыня 20 мм/; 3) арк. 59 з легендай «35» (?) /вышыня 15 мм/; 4) арк. 62 з легендай «1» /вышыня 15 мм/;
2) арк. 71–72, 91–110, 001 (беларускататарскі рукапіс) без вадзяных знакаў;
3) арк. 73–90 (персідскі рукапіс). Без вяржэраў і панцюзо, але з філігранямі: на арк. 79 знак, падобны на літару «г» /вышыня 15 мм/; на арк. 82 знак неідэнтыфікаваны (слаба бачны; літара або лічба?);
4) папера з рашоткападобнай філігранню і арнаментам; выкарыстоўвалася для рамонту першага алігата (арк. 10/19). На ёй таксама напісаныя пачатак і канец трэцяга (персідскага) алігата (арк. 73 і 89–90).
Аправа: кардон, абцягнуты скурай; з цісненнем; захавалася толькі ніжняе вечка.
Паходжанне: сфатаграфаваны ў 2014 годзе ў гарадскім пасёлку Мір.
Публікацыі, прысвечаныя апісанню і аналізу гэтага рукапісу:
Sevruk D. Persian Magical Text from a Belarusian Tatar Manuscript // Берковские чтения. Книжная культура в контексте международных контактов: материалы VI Междунар. науч. конф., Гродно, 26–27 мая 2021 г. – Минск, Москва, 2021. – С. 516–521.
Тарэлка М. У. Канвалют Шэгідэвічаў // Берковские чтения. Книжная культура в контексте международных контактов: материалы VI Междунар. науч. конф., Гродно, 26–27 мая 2021 г. – Минск, Москва, 2021. – С. 611–616.
1 Магчыма, што пад гэтым нумарам аб’яднаныя некалькі почыркаў. Гл. арк. 45а, дзе пачынаецца новы тэкст, напісаны або іншай рукой, або іншым калямам.