Філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі «Этналінгвістыка і традыцыйная культура: дыяхранічны і сінхранічны аспекты міжмоўнага ўзаемадзеяння», якая пройдзе 2–3 лістапада 2022 года ў Мінску.

 

Праблематыка канферэнцыі:

• Актуальныя праблемы этналінгвістыкі.
• Метадалагічны аспект этналінгвістычных даследаванняў.
• Этналінгвістыка і фалькларыстыка.
• Этналінгвістыка і анамастыка.
• Этналінгвістыка і этымалогія.
• Мова і духоўная культура ў дыяхранічных даследаваннях.
• Этналінгвістыка ў кантэксце славістычных даследаванняў.

 

Рабочыя мовы канферэнцыі – усе славянскія, англійская.

Правядзенне канферэнцыі запланавана ў анлайн-фармаце на платформе Zoom. Спасылка для падлучэння будзе даслана напярэдадні канферэнцыі.

Заяўку для ўдзелу і анатацыю даклада (да 500 знакаў) аргкамітэт просіць даслаць да 26 верасня 2022 года ўключна.

Падрабязнасці выкладзены ў інфармацыйным лісце на беларускай, рускай і англійскай мовах.

 

Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар