Кацярына Любецкая. Sieben-Sprachen-Wörterbuch: агляд слоўніка

Sieben-Sprachen-Wörterbuch:

Deutsch-Polnisch-Russisch-Weißruthenisch-Litauisch-Lettisch-Jiddisch. Leipzig, 1918.

Бюро перакладаў аддзела прэсы пры галоўным камандаванні Обер Ост паміж іншымі штодзённымі справамі (цэнзура іншамоўных нацыянальных газет) [Das Land Ober Ost 1917, S. 147] павінна было перакладаць загады і абвесткі адміністрацыі на мовы мясцовага насельніцтва занятай тэрыторыі. У перыядычных выданнях паведамлялася: «aprycz pa niamiecku, publikujucca pierakłady prykasaŭ u biełaruskaj, žydoŭskaj, łatyszskaj, litoŭskaj i polskaj mowach» [Ab upraŭleńni ziemlami Ober Ost Homan, 1916. 11 lip, s. 3]. У газеце «Гоман» за 16 студзеня 1916 г. быў апублікаваны загад фельдмаршала Гіндэнбурга «Аб неабмежаваным пашырэнні беларускай мовы нароўні з іншымі мовамі»*. Паводле гэтага загаду, беларускай мове надаваліся фактычна правы дзяржаўнай мовы на тэрыторыі Обер Ост. «Дзеля таго каб марна не страціць працоўныя сілы на паўторныя пошукі моўнага эквіваленту таму або іншаму слову ці паняццю нямецкай мовы і не ўносіць у службовы пераклад розначытанні, было вырашана стварыць картатэку некаторых нямецкіх слоў і іх перакладаў на латышскую, літоўскую, польскую, яўрэйскую, беларускую і рускую мовы» [Das Land Ober Ost 1917, S. 148].

На думку аўтараў лексікону, кожны, хто намагаўся азна-ёміцца з духам асобнай мовы акупаванай тэрыторыі, стаяў перад неабходнасцю ў большым ці меншым аб’ёме самастойна займацца перакладчыцкай дзейнасцю. Выказвалася спадзяванне, што слоўнік будзе карысны таксама і мясцоваму насельніцтву. У тых выпадках, калі змест нямецкага распараджэння незразумелы, слоўнік мог дапамагчы пры перакладзе з нямецкай мовы, бо, як адзначалі складальнікі лексікону, «кніга павінна была садзейнічаць паразуменню паміж народамі» [Sieben-Sprachen-Wörterbuch 1918, S. 7].

Асновай для ўкладання перакладнога шматмоўнага слоўніка стала картатэка ўжывання нямецкіх слоў і іх адпаведнікаў на мовах мясцовага насельніцтва акупаванай тэрыторыі. У яе трапілі выпіскі з рознага роду дакументаў і загадаў акупацыйных улад. Перакладныя падборкі слоў першапачаткова прызначаліся для ўнутранага карыстання супрацоўнікаў бюро перакладаў аддзела прэсы пры галоўным камандаванні Обер Ост, якія адказвалі за стварэнне лексікону. Меркавалася, што слоўнік будзе служыць дапаможнікам пры перакладах з нямецкай мовы і выконваць у пэўным сэнсе ролю арфаграфічнага даведніка ў службовых і неслужбовых зносінах з мясцовым насельніцтвам.

Распрацаваны на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў часы першай сусветнай вайны сямімоўны перакладны даведнік мае назву «Sieben-Sprachen-Wörterbuch: Deutsch-Polnisch-Russisch-Weißruthenisch-Litauisch-Lettisch-Jiddisch».

Лексікаграфічная крыніца з такімі выхаднымі данымі фіксу-ецца ў аўтарытэтным нямецкім бібліяграфічным даведніку «Deutsches Bücherverzeichnis. Eine Zusammenstellung der im deutschen Buchhandel erschienenen Bücher, Zeitschriften und Landkarten» (1922), у якім зафіксаваны ўсе кнігі, што былі ў нямецкім гандлі да 1922 г. [Deutsches Bücherverzeichnis 1922, S. 2615].

Перакладны даведнік у літаратуры XX ст. атрымаў, акрамя вышэйпамянёнай, і іншыя назвы.

[/pjustify]У кнізе «Das Land Ober Ost. Deutsche Arbeit in den Verwaltungsgebieten Kurland, Litauen und Bialystok-Grodno», што нагадвае сабой своеасаблівую справаздачу пра ўсю дзейнасць, якая праводзілася і планавалася немцамі на акупаванай тэрыторыі, слоўнік згадваецца як «Слоўнік на (у) сямі мовах» (Das Land Ober Ost 1917, S. 147). Даведнік «Русская зарубежная книга» (1924) у раздзеле бібліяграфіі слоўнікаў змяшчае інфармацыю пра выданне «Параллельный словарь. Немецко-польско-русско-белорусско-литовско-латышско-іудейскій (жаргон). 1918»[/pjustify]

<……………..>

У беларускім мовазнаўстве за гэтай лексікаграфічнай крыніцай замацаваліся назвы: «Лексыкон беларускай мовы ў нямецкай апрацоўцы» [Байкоў 1921, с. 10], «Лексікон беларускай мовы ў нямецкай апрацоўцы» [Крамко, Юрэвіч, Яновіч 1968, с. 194] і «Сямімоўны слоўнік» [А. 1918, с. 3; Шакун 1995, с. 182; Цыхун 2000, с. 3].

Ажыццявіць паспяховую дзейнасць па падрыхтоўцы шматмоўнага даведніка было даволі складана з прычыны наяўнасці праблем як пазалінгвістычнага, так і лінгвістычнага характару. Перш за ўсё, апрацоўка матэрыялу адбывалася ў неспрыяльных умовах вайны. Стварэнне слоўніка было неасноўным, дадатковым заданнем для супрацоўнікаў бюро перакладаў, таму да працы такога плана звярталіся нерэгулярна, час ад часу, што не магло не адбіцца на яго якасці. Вялікім недахопам, на думку аўтараў, з’яўляўся і факт немагчымасці ў складаных гістарычных варунках запрасіць да супрацоўніцтва спецыялістаў. Абставіны вайны не дазвалялі таксама карыстацца ў поўнай меры здабыткамі ўжо існуючай слоўнікавай практыкі: «навуковыя падручныя сродкі» маглі б дапамагчы пры перакладзе, але іх не мелі супрацоўнікі бюро. Выхад да такіх крыніц, як Пецярбург, быў зачынены» [Sieben-Sprachen-Wörterbuch 1918, S. 7].

Тым не менш у раздзеле «Літаратура» пазначаны шэраг слоўнікавых крыніц, якія, быццам, залучаліся пры стварэнні лексікону. Сярод іх называюцца і дзве беларускія: 1) J. J. Nos-sowitsch. Weißruthenisches (russisches) Wörterbuch 2) Gorbatschewsky. Wörterbuch der alten Aktensprache im nordwestlichen Rußland.

Паводле меркавання М. Байкова, «абмылкі ў фаміліі Насовіча і ў передаче заголоўка яго слоўніку, а так сама атсутнасьць паказаньняў на мейсца і год выданьняў першай і другой кнігі, даюць зачапку дагадывацца, што гэтых кніг не было пад рукамі немцаў» [Байкоў 1921, с. 11].

Пытанне аб аўтарстве «Сямімоўнага слоўніка» з’яўляецца спрэчным, таму што ў самім слоўніку дакладныя звесткі пра гэта адсутнічаюць. У прадмове да шматмоўнага лексікону адзначаны той факт, што над яго стварэннем не працавалі спецыялісты. Вядома толькі, што сярод супрацоўнікаў бюро перакладаў аддзела прэсы было абсалютна немагчыма знайсці тых, хто б валодаў мовамі мясцовага насельніцтва акупаванай тэрыторыі. Таму для перакладаў з/на нямецкую мову запрашаліся мясцовыя перакладчыкі, з якімі былі аформлены часовыя дамовы.

[pjustify]Рэцэнзент слоўніка А. Луцкевіч сцвярджаў, што беларускую частку лексікону ўклала Г. Душэўская – жонка славутага беларускага дзеяча К. Дуж. Душэўскага. Ён пісаў: «Тое, што ўдалося зрабіць скромнай беларускай работніцы, п. Ганне Душэўскай, жывучы ў Коўне, ёсць ужо многа. Відаць і сумленнасьць у рабоці, толькі даволі ярка кідаецца ў вочы нестача матэр’ялаў» [А. 1918, с. 3]. Прыхільнікам гэтай думкі быў і А. Калубовіч [Калубовіч 1992, с. 68]. Сучасны даследчык беларуска-нямецкіх культурных узаемадачыненняў У. Сакалоўскі мяркуе, што ў падрыхтоўцы і стварэнні беларускай часткі «Сямімоўнага слоўніка» прыняў удзел Р. Абіхт [Сакалоўскі 1994, с. 57]. Магчыма, у стварэнні картатэкі слоўніка брала ўдзел і Ю. Менке (пасля вайны – Дубейкаўская, псеўданім – Кветка Вітан), актыўная дзяячка «Камітэта дапамогі ахвярам вайны», які ва ўмовах ваеннага рэжыму стаў першай народнай арганізацыяй і цэнтрам культурнага жыцця [Głogowska 1996, s. 24], прадстаўніца Беларускага камітэта ў нямецкую раду школьнага магістрата.[pjustify]

Хутчэй за ўсё, слоўнік з’явіўся вынікам калектыўнай працы і ў перакладзе на беларускую мову аб’ёмнай картатэкі прымалі ўдзел некалькі чалавек.

Спрэчным у гісторыі «Сямімоўнага слоўніка» застаецца і вызначэнне выдавецтва, якое яго надрукавала, бо на тытульным лісце пазначаны адразу «Presseabteilung des Oberbefehlshabers Ost» i «Otto Spamer» у Лейпцыгу. Нямецкія бібліяграфічныя даведнікі, якія, аднак, былі ўкладзены пасля выдання слоўніка, бяруць пад сумненне дакладнасць звестак пра месца выдання і выдаўца слоўніка.

<…………… >

Ідэнтычная інфармацыя пра «Сямімоўны слоўнік» знахо-дзіцца і ў сучасным нямецкім бібліяграфічным даведніку «Gesamtverzeichnis des deutschsprachigen Schrifttums (GV) 1911–1965» [Gesamtverzeichnis des deutschsprachigen Schrifttums 1980, S. 61J.

Вышэйназваная «Русская зарубежная книга» месцам вы-дання слоўніка вызначае Рыгу і выдавецтва «Вальтерс и Рапа».

Аўтары кнігі «Das Land Ober Ost» адзначаюць, што на абшары Обер Ост існавала выдавецтва аддзела прэсы галоўнай стаўкі Ост — «Presseabteilung des Oberbefehlshabers Ost», у якім выйшаў шэраг матэрыялаў* з мэтай азнаямлення з культурай і насельніцтвам занятых немцамі тэрыторый. Не выключана, што «Сямімоўны слоўнік» надрукаваны ў гэтай установе, больш таго, як ужо адзначалася вышэй, яго выданне якраз і планавалася аддзелам прэсы. Выдавецтва «Otto Spamer» падаецца пасля слоў для кніжнага гандлю. Гэта можна пракаменціраваць тым, што магчымасці выдавецтва на занятай тэрыторыі былі абмежаваныя і для большага тыражу і актыўнага продажу выкарыстоўваліся іншыя выдавецтвы, у тым ліку і «Otto Spamer» у Лейпцыгу.

* Atlas der Bevölkerung in Westrussland. — Hamburg: Im Buchhandel durch L. Friedrichsen & Eie, 1916; Struga H., Eulenberg II. Skizzen aus Litauen, Weißrußland und Kurland. — Berlin: Im Buchhandel durch Stilke, 1916 і інш.

Укладзены «Сямімоўны слоўнік» – гэта аб’ёмная кніга вялікага фармату ў цвёрдай вокладцы. Перакладны даведнік набраны на добрай паперы, можна меркаваць, што ў час свай-го стварэння лексікон быў выданнем высокай паліграфічнай якасці. Ён змяшчае больш за 8000 рэестравых слоў. У склад кнігі, акрамя слоўніка, уключаны уступ (3 старонкі) і спіс літаратуры (1 старонка), а ўсё выданне налічвае 420 старонак.

У рэестр перакладнога лексікону ўвайшлі лексемы нямецкай мовы пачатку XX ст. Асноўным крытэрыем для ўключэння лексічнай адзінкі ў слоўнік з’явілася яе ўжывальнасць і актыўнае выкарыстанне ў штодзённым афіцыйным жыцці. Масіў слоўніка склалі пераважна агульнаўжывальная нейтральная і тэрміналагічная лексіка з галін кіраўніцтва, юрыспрудэнцыі і гандлю, найбольш частотная ў прэсе. Разам з тым тут прадстаўлены і такія словы, а то і асобныя выразы, якія ўзніклі для абазначэння новых форм грамадскага жыцця, для перадачы паняццяў, звязаных з навукова-тэхнічным прагрэсам, развіццём культуры, асветы і г.д. Акрамя вышэйпамянёных лексічных груп, у корпус слоўніка ўключаны геаграфічныя і адміністрацыйныя назвы па стане на 1916–1918 гг.

Словы з нямецкай мовы размешчаны строга ў алфавітным парадку і выдзелены тлустым шрыфтам. Да кожнага нямецкага рэестравага слова прыведзены адпаведнікі з іншых моў у наступнай паслядоўнасці: польскі эквівалент, рускі, беларускі, літоўскі, латышскі, ідыш, якія аддзелены паміж сабой вертыкальнымі лініямі. Слоўнікавы артыкул займае ўвесь разварот. Арыентуючыся на распараджэнні акупацыйных улад, аўтары лексікону ўсе яго часткі, за выключэннем рускай і ідыш, набралі на лацінцы.

<………… >

Лексіка-граматычныя класы слоў прадстаўлены ў даведніку з рознай паўнатой. Значную большасць складаюць назоўнікі, сярод якіх выразна вылучаюцца кампазіты. Колькаснай перавагай адрозніваюцца таксама дзеясловы і прыметнікі, даволі абмежавана пададзены дзеепрыметнікі і прыслоўі.

Складальнікі слоўніка праз стылістычныя паметы звяртаюць увагу чытачоў на сферу выкарыстання той ці іншай лексічнай адзінкі. Так, у рэестравай частцы шматмоўнага даведніка зафіксаваны паметы militär, öffentliche, geschäftlich, chem.,

напрыклад:

Abzeichen (militär.) — znak, prymieta;

Beglaubigung (öffentliche) — zawiereńnie;

handeln (geschäftl.) — tarhawacca, tarhawać;

Niederschlag (chem.) — muć.

Частка загаловачных слоў суправаджаецца дадатковымі аўтарскімі заўвагамі, якія запісаны светлым шрыфтам у круглых дужках. Напрыклад, для размежавання прыслоўя і прыметніка выкарыстоўваліся паметы, што змяшчаліся непасрэдна пасля лексем, — adv. або adj.:

öffentlich (adv.) —publična;

klein (adj.) — mały, drobny.

Пераходныя і непераходныя дзеясловы забяспечаны граматычнай паметай, якая ў адным выпадку скарочана да trans. — intrans., а ў другім — transit. — intransit., адпаведна пераходны — непераходны, напрыклад:

speisen (trans.) — karmić;

speisen (intrans.) —jeści, siłkawacca;

scheiden (intrans.) — razwiaści, razłučyć;

riechen (trans. u. intrans.) —pachnuć;

schmelzen (transit.) — tapić;

schmelzen (intransit.) — rastopliwacca.

Для размежавання амонімаў, якія падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах, выкарыстана некалькі спосабаў. Адзін з іх заключаецца ў тым, што рэестравыя словы забяспечваюцца ўказаннем на іх часцінамоўную прыналежнасць, параўн.:

erfahren (Adj.) — daznany;

erfahren (Verb.) — dawiedacca, daznać;

verlegen (adj.) — skłapatany, zasaromleny;

verlegen (verb.) — wydawać;

still (adj.) — cichi, spakojny;

still (adv.) — ciha, spakojna.

Другі спосаб зведзены да таго, што пры адным слове-амоніме ўказана сфера яго выкарыстання, а пры іншым (у круглых дужках) пададзены сінонім з больш вузкім / шырокім яго значэннем, напрыклад:

Posten (milit.) — straža;

Birne (elektr.) — lampačka (elektr.);

Medizin (Wissensch.) — medycyna;

Note (diplomatische) — nota;

Posten (im Buch) — padrachunak;

Birne (Frucht) — hruška;

Medizin (Arznei) — lekarstwa;

Noten (Musik) — noty.

Трэці спосаб зыходзіць з граматычнай характарыстыкі слова: пры назоўніку-амоніме ўказваецца артыкль, што і служыць размежаваннем яго лексічнай семантыкі, напрыклад:

Band, der — tom, wiazka;

Band, das — stužka;

Leiter, der — kiraŭnik;

Вялікая і малая літары падаюцца паводле арыгінала.

Leiter, die — leświca;

See (der) — woziera;

See (die) — more.

Асноўным прынцыпам перакладу нямецкіх рэестравых слоў выступіў падбор і вызначэнне найбольш адэкватнага беларускага эквіваленту. Аднак, па словах укладальнікаў лексікону, «для многіх паняццяў, якія трывала ўкараніліся ў нямецкай мове, у замежных мовах (мовы мясцовага насельніцтва на абшары Обер Ост. — К. Л.) не было слоў, значэнне якіх дакладна супадала б з нямецкім словам. 3 пэўнай адвольнасцю сярод разнастайных выразаў вылучаўся адзін для таго, каб трывала звязаць з гэтага моманту выбранае слова з пэўным значэннем» [Sieben-Sprachen-Wörterbuch 1918, S. 7].

Тлумачэнне, якое датычылася аб’ёму перакладной адзінкі, фіксавалася ў дужках, напрыклад:

Almosen — (starecki) dar;

aufkrempeln — zawiarnuć, walić (sukno);

brechen — łamać, saščapić (ruki), zrywać (kraski), miać (lon).

Часта значэнне загаловачнага слова немагчыма было перадаць адным адпаведнікам у перакладной частцы, таму для найбольш дакладнага і поўнага яго раскрыцця аўтары падбіралі беларускія сінонімы, якія маглі даць патэнцыяльныя адпаведнікі ў розных кантэкстах. У якасці сінонімаў выступалі або словы, або словы і словазлучэнні, якія падаваліся праз коску, напрыклад:

Gebot — zahad, predłazńnie;

hohl — parožny, pusty, duplisty;

Kern — ziarnio, jadro;

Lohn — naharoda, zarobak, płata.

Ацэнка «Сямімоўнага слоўніка», а таксама асэнсаванне яго ролі ў фарміраванні беларускай лексікаграфічнай практыкі адлюстраваны ў рэцэнзіях і навуковых даследаваннях беларускай і замежнай лінгвістыкі, у шэрагу з якіх ён не атрымаў станоўчай ацэнкі.

Інфармацыя пра «Сямімоўны слоўнік» з’явілася ў нямецкім перыядычным друку адразу пасля яго выдання. Аўтары паведамленняў адзначалі, што «стварэнне «Sieben-Sprachen-Wörterbuch» абумоўлена, у першую чаргу, запатрабаваннямі вайны і ён стаўся неабходным дапаможнікам для ўзаемапаразумення з мясцовым насельніцтвам на акупаванай тэрыторыі» [S. V. 1918, S. 4].«Перакладны даведнік павінен служыць практычным мэтам перакладу з галін кіравання, юрыспрудэнцыі і ваеннай справы» [Zeitschrift des Vereines deutscher Ingenieure 1918, S. 646]. «Паколькі ў слоўнік увайшла гандлёвая лексіка і лексіка рамёстваў, ён быў прызначаны да выкарыстання і ў гандлі» [Berliner Tageblatt 1918, S. 5]. Як лічаць аўтары інфармацыйных нататак, недахоп аналізуемага даведніка ў недасканалай навуковай апрацоўцы, таму яго трэба разглядаць толькі як першую спробу і чакаць наступных, больш дапрацаваных выданняў. «Слоўнік, аднак, з’яўляецца моцным ланцужком, які звязвае немцаў з народамі Усходу» [Zeitschrift des Vereines deutscher Ingenieure 1918, S. 646].

П. Векслер у сваёй працы «Byelorussification, Russification and Polonization Trends in the Byelorussian Language 1890–1982» [Wexler 1985, p. 39] выказаў меркаванне, што выданне слоўніка беларускай гутарковай мовы сведчыла пра падтрымку немцамі беларускага моўнага адраджэння.

Ацэнка «Сямімоўнага слоўніка», а таксама асэнсаванне яго ролі ў фарміраванні беларускай лексікаграфічнай практыкі адлюстраваны ў рэцэнзіях і навуковых даследаваннях беларускай лінгвістыкі.

Так, А. Луцкевіч адзначаў: «Мы разумеем, што варункі, у якіх адбылася праца над Сяміязычным слоўнікам, і кароткі тэрмін, дадзены для выпаўненьня яе, не далі магчымасьці даць рэч ідэальную. І тое, што ўдалося зрабіць … ёсць ужо многа».

Г. Цыхун схіляецца да думкі, што гаворка тут ідзе пра «Sieben-Sprachen-Wörterbuch» [Цыхун 2002].

<…> Што можна было даць пры такіх варунках – дадзено. У будучыне будзем ждаць лепшага слоўніка, але гэтага ня зробіш, гуляючы» [А. 1918, с. 3].

Аўтарамі манаграфіі «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» «Лексікон беларускай мовы ў нямецкай апрацоўцы» не ўлічваецца пры разглядзе першых паслярэвалюцыйных слоўнікаў, бо «ён не аказаў істотнага ўздзеяння на лексікаграфічную практыку наступных гадоў» [Крамко, Юрэвіч, Яновіч 1968, с. 194].

У вучэбным дапаможніку «Гісторыя беларускага мовазнаўства» адзначана, што перакладны даведнік з’яўляецца даволі арыгінальнай працай, але не мае якой-небудзь значнай навуковай вартасці [Шакун 1995, с. 182—183].

На думку Г. Цыхуна, «Сямімоўны слоўнік» усё ж меў значэнне для фарміравання беларускай літаратурнай мовы: «па-першае, можна лічыць, што ў ім упершыню зроблена спроба кадыфікацыі беларускай літаратурнай мовы ў галіне лексікі, бо невялікія дыферэнцыяльныя руска-беларускія слоўнічкі братоў Гарэцкіх гэтую функцыю выканаць не маглі. Па-другое, тут былі закладзены асновы фарміравання нацыянальнай тэрміналогіі з выкарыстаннем уласных моўных рэсурсаў, што шмат у чым прадвызначыла яе будучае развіццё» [Цыхун, 2002].

Такім чынам, «Сямімоўны слоўнік» з’явіўся, па сутнасці, першай спробай стварэння шматмоўнага лексікону з уключэннем беларускай мовы, што, вядома, спрыяла апрацоўцы беларускага лексічнага матэрыялу. Гэты даведнік цікавы для гісторыі беларускай лексікаграфічнай практыкі, і «сам факт такога выданьня заслугоўвае ўвагі» [Байкоў 1921, с. 12]. Рэцэнзія на слоўнік была напісана М. Байковым – адным з вядучых укладальнікаў насці.

Гісторыя стварэння слоўніка адлюстроўвала надзённую патрэбу распрацоўкі беларускамоўных слоўнікаў. Складальнікі лексікону не толькі прызнавалі наяўнасць беларускай мовы, не толькі адмяжоўвалі яе ад рускай і польскай моў, але і ўздымалі яе аўтарытэт, спрыялі замацаванню як мовы літаратурнай.

А. 1918 — А. (Рэц.). Сяміязычны слоўнік (Sieben-Sprachen-Wörter- buch:Deutsch-Polnisch-Russisch-Weißruthenisch-Litauisch-lettisch- Jiddisch. Herausgegeben im Auftrage des Oberbefehlshabers Ost. Leipzig) // Гоман. — 1918. — 16 ліпеня. — С. 3.

Байкоў 1921 – Байкоў М. Лексыкон беларускай мовы ў нямецкай апрацоўцы // Весьнік Нар. Ком. Асьв. С.Р.Р.Б.– 1921.– №1.– С. 10—12.

Калубовіч 1992 – Калублвіч А. Акт 25-га сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры // Спадчына. – 1992.– № 1. – С. 67-84.

Крамко, Юрэвіч, Яновіч 1968 – Крамко І. І., Юрэвіч А. К., Яновіч А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: У 2 т.– Мн.: Навука і тэхніка, 1968. – Т. 2 – 342 с.

Сакалоўскі 1994 – Сакалоўскі У. Л. Забытыя старонкі гісторыі // Шляхам гадоў. – Мн. 1994. – С. 54- 58.

Цыхун 2000 – Цыхун Г. Беларуская тэрміналогія ў тэрміналагічных слоўніках (1918-1998) // Тэрміналагічныя слоўнікі (асобныя выданні) 1918–1998 гг. : Бібліяграфічны даведнік. – Мн.: Беларускі кнігазбор. 2000. – 74 с.

Шакун 1995 – Шакун Л. М. Гісторыя беларускага мовазнаўства. – Мн.: Універсітэцкае, 1995 – 271 с.

Głogowska 1996 — Głogowska H. Białoruś 1914—1929: Kultura pod presją polityki. — Białystok: Orthdruk, 1996. — 238 s.

  1. V. 1918 — S. V. In sieben Zungen // Der Tag. — 1918. — №399/183.— S. 4.

Wexler 1985 — Wexler P. Byelorussification, Russification and Polonization Trends in the Byelorussian Language 1890—1982 // Sociolinguistic Perspectives on Soviet National Languages: their past, present and future / Ed. by I. Kreindler. — Berlin; New York; Amsterdam, 1985. — P. 37—56.

Гэты артыкул апублікаваны ў кнізе Кацярыны Любецкай «З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі». Мн., 2002
Артыкул перадрукаваны з сайта У. Сакалоўскага.

Дадаць каментар