На гэтай сустрэчы пра свой досвед расказваюць людзі, якія займаюцца рэальнымі задачамі ў камп’ютарнай лінгвістыцы.
1. Аляксей Чэркес: «Сінтэз беларускага маўлення ў праекце Мультымедыйная бібліятэка школьніка». Будзе дэманстрацыя сінтэзатара і раскрыццё тэхнічных дэталяў рэалізацыі праекту.
2. Дзяніс Пастаногаў: «NLP ў сістэме IHS Goldfire».
IHS Goldfire – вялікі монстр, які прызначаны для глабальнай мэты – рашэння задач (problem solving), але за гэтым, натуральна, хаваецца многа малых і вялікіх задач NLP-стэка.
Ладзіць і мадэруе сустрэчу Яўген Клімовіч (nlproc.by).
Калі: субота, 27 лютага 2016 г. Пачатак у 19:00.
Дзе: Мінск, Шорная 20, «Кто такой Джон Голт?». Гэта паміж Нямігай і вул. Караля.