Сёння, 5 красавіка – роўна год мінуў, як няма Фёдара Піскунова – цікавага чалавека, таленавітай асобы ў беларускай лінгвістыцы. Намаганнямі Крысціны Пучынскай (часопіс «Роднае слова») і сына Фёдара Антонавіча – Канстанціна якраз не так даўно выйшла з друку кніга, у якой змешчаныя і публікацыі Ф. А. Піскунова, і водгукі пра галоўную працу ягонага жыцця – «Вялікі слоўнік беларускай мовы», і ўспаміны сяброў.

Такім чынам, гэты зборнік – гэта такі пэўны адбітак моманту ў часе, які ўтрымлівае толькі факты і рэакцыі ды пачуцці людзей – на тое, што з’явіўся «Вялікі слоўнік…», і на тое што сышоў Фёдар Піскуноў. Так што на кнігу варта звярнуць увагу не толькі як на публікацыю, але і як на своеасаблівы культурны феномен.

Паведамляем, што набыць кнігу ў Мінску можна ў «Акадэмкнізе», у Кніжным салоне (на Калініна), у Імбрыку.

Каб нашыя наведвальнікі змаглі атрымаць больш канкрэтнае уяўленне пра выданне, ніжэй мы размяшчаем змест зборніка.


Прыгодзіч Мікалай. Ён жыў у роднай мове, і ў ёй ён застанецца назаўжды…: Замест прадмовы

Беларускі правапіс у святле камп’ютарна-лінгвістычнага аналізу

Піскуноў Фёдар

  • Развагі пра ненаціскное Э, або Як назавем жыхароў горада Рэчыца
  • Правапіс спалучэнняў ЕА/ЭА, ЕЯ/ЭЯ
  • Спалучэнне галосных у запазычаных словах: ІЯ (ЫЯ), ІЕ (ЫЕ) ці ІА (ЫА), ІЭ (ЫЭ)
  • Правапіс О ў складаных словах: з досведу распрацоўкі электроннай базы беларускай мовы
  • Слуцк – Случчына – случчанін: пра некаторыя асаблівасці правапісу назоўнікаў на -чанін
  • Дуба ці дубу? Яшчэ раз пра формы роднага склону назоўнікаў мужчынскага роду
  • Два гарады ці два горады. Лічэбнікі два, тры, чатыры ў колькасна-іменных спалучэннях
  • Гендарная роўнасць і граматычная схема: Да пытання суфіксальнай тыпізацыі назоўнікаў агульнага роду
  • След ваўчышчы ці ваўчышча? Назоўнікі мужчынскага роду з суфіксамі -ішч-а (-ышч-а), -іск-а (-ыск-а)

Матэрыялы да вялікага арфаграфічна-граматычнага слоўніка беларускай мовы

Гілевіч Ніл, Гарэцкі Радзім, Вярцінскі Анатоль, Зуёнак Васіль, Бураўкін Генадзь, Сапегін Леанід, Кудравец Анатоль, Цыхун Генадзь, Каўрус Алесь, Казько Віктар, Далідовіч Генрых, Законнікаў Сяргей.

Ад Кансультацыйнай рады слоўніка

Піскуноў Фёдар.

  • Прадмова да “Вялікага слоўніка беларускай мовы”. Склад слоўніка
  • Класіфікацыя дзеясловаў
  • Класіфікацыя назоўнікаў субстантыўнага скланення
  • Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы: межы нарматыўнасці
  • У палоне лінгвістычных ідэалагем (Недапісаны артыкул) .

Розгалас: Гутаркі. Публікацыі пра слоўнік

Гілевіч Ніл. Во калі б гахнуць!.. Замест рэцэнзіі на “Вялікі слоўнік беларускай мовы” Ф. А. Піскунова

Бандаровіч Вераніка. Маштабная праца Фёдара Піскунова

Бушлякоў Юрась. Новы слоўнік беларускай мовы

Андрэева Алёна. Новы слоўнік і лічбавыя тэхналогіі (у гутарцы ўдзельнічаюць Ф. Піскуноў і З. Саўка)

Пацюпа Юры. Дзве галавы добра, а адна лепш…: Да выхаду ў свет “Вялікага слоўніка беларускай мовы”

Цыхун Генадзь. Новы слоўнік і старая праблема нормы

Крыўко Мікалай. Падзвіжніцкая праца ў галіне роднай мовы

Пацюпа Юры, Пучынская Крысціна. Лыжка мёду і бочка дзёгцю: Зноў пра “Вялікі слоўнік беларускай мовы” Фёдара Піскунова

Баршчэўскі Лявон. Два слоўнікі і розныя думкі

Прыгодзіч Мікалай. Наступнік Івана Насовіча

У памяці сяброў

Гілевіч Ніл. Подзвіг навукоўца

Цыхун Генадзь. “Крыўдна за мову…”

Законнікаў Сяргей. Гартаю важкі том

Пацюпа Юры. Няма іншага такога чалавека

Генчэль Герд. Корпуслінгвістычная роднасць душ

Маркевіч Марыя, Чэкан Мікалай. Светлай памяці Фёдара Піскунова

Фотададатак

Аўтары кнігі

Рэдактар і тэхнічны адміністратар Philology.BY. Спецыялізуецца на лічбавых метадах у гуманітарных навуках (digital humanities). Цікавіцца лексікаграфіяй, сацыялінгвістыкай і марфалогіяй. Акрамя мовазнаўства, займаецца аналізам і візуалізацыяй дадзеных (Dataviz.BY) ды стварэннем вэб-праектаў.

Дадаць каментар