У гэтым спісе (гласарыі) змешчаныя тыя словы ўсходняга (пераважна арабскага і цюркскага) паходжання, якія сустрэліся нам у славянскамоўных назвах, апісаных у апублікаваным на сайце Philology.by каталогу беларускататарскіх рукапісаў. Большасць гэтых слоў належыць да так званай неперакладальнай лексікі – тэрмінаў, звязаных з ісламам і прынятымі ў ім рытуаламі.


’abdest, ’abdes, ’abdes, ’obdost – рытуальнае абмыванне (ад перс. ابدست [abdest]; тур. aptes) 

’aḥšām, ’áḥšām – вячэрняя малітва (цюрк. اخشام «вечар»)1

’akinde, ’ákinde – пасляпаўдзённая малітва (ад цюрк. ايكندى «час ад поўдня да вечара»)

‘aṭārad – Меркурый (ад араб. عطارد [‘uṭārid] «тое самае»)

’awle, ’áwle – паўдзённая малітва (цюрк. اويله «поўдзень»)

’aẓān, ’áẓān, ’azān – 1) заклік да малітвы, 2) наданне імя дзіцяці (араб. اذان [’adān] «заклік да малітвы»)

bāb – раздзел (араб. باب [bāb] «тое самае»)

budūr – цюркскi ўказальны займеннік bu «гэты, гэта» і прэдыкатыўная звязка dur «гэта ёсць, з’яўляецца»; часта сустракаецца ў назвах раздзелаў

dewur – абрад выкупу грахоў пасля смерці; літаральна цыркуляцыя, ратацыя (араб. دور [dawr] «круг»)

du‘ā’i, du‘ājā, du‘āje – малітва (араб. دعاﺀ [du‘ā’] «тое самае»)

dūr гл. budūr

fārẓ – абавязковае дзеянне, у тым ліку абавязковая малітва (араб. فرض [farḍ] «абавязак») 

fiṭre, fitre – міласціна, якая раздаецца з нагоды свята разгавення, грошы, дадзеныя імаму пасля посту (тур. fitre, араб. فطرة [fiṭra(tun)] «тое самае»)

ġusel – рытуальнае абмыванне (араб. غسل [ġusl] «тое самае»)

ǧāmijā – мячэць (араб. جامع [ǧāmi‘] «тое самае»)

ǧenāze – назва малітвы па памерлым (тур. cenaze < араб. جنازة [ǧanāza] «пахаванне»)

ǧum‘a – пятніца (араб. جمعة [ǧum‘a(tun)] «тое самае»)

hazā – арабскi ўказальны займеннік «гэты, гэта» (араб. هذا [hadā]); часта сустракаецца ў назвах раздзелаў

ḥalāl – дазволенае (араб. حلال [ḥalām] «тое самае»)

ḥarām – забароненае (араб. حرام [ḥarām] «тое самае»)

ḥurf – літара (араб. حرف [ḥurf] «тое самае»)

’īmān – вера, веравызнаўчая формула (араб. ايمان «вера»)

’isqāṭ – абрад выкупу грахоў пасля смерці (араб. اسقاط «вылічэнне»)

jasin, jásen – назва 36-й суры Карана (араб. يس «тое самае»); js, jsn – назва 36-й суры без знакаў для галосных

jecci, jetci, jeṭcī – малітва пасля заходу сонца (ад цюрк. ياتسى «час, калі кладуцца спаць»)

kāfirin – нявернік (араб. كافر [kāfir(un)] «тое самае»)

kufr – нявер’е (араб.  كفر [kufr(un)] «тое самае»)

marīḥ – Марс (араб. مريخ [mirrīḥ] «тое самае»)

mejjit – нябожчык (араб. ميت [majjit] «тое самае»)

miẓār – могілкі (араб. مزار [mazār] «месца для наведвання, магіла святога»)

muštarī – Юпіцер (араб. المشترى [’al-muštarī] «тое самае»)

namāẓ, namāz – малітва (цюрк. ад перс. نماز «тое самае»)

nijjet – намер (араб. نية [nijja(tun)] «тое самае»)

qadir – прадвызначэнне, ноч 27-га рамадана (араб. قدر «тое самае»)

qamar – Месяц (араб. قمر [qamar] «тое самае»)

qāmat, qamat – другі пасля азана (гл. ’aẓān)заклік да малітвы (< араб. قامت [qāmat] літаральна «настала малітва (час малітвы)»)

raka‘at, raka‘át, raka‘āt ракят (араб. ركعة [raka‘(tun)] «цыкл малітоўных формул і дзеянняў у часе мусульманскай малітвы»)

rizq, riẓq рызк, сродкі да існавання (араб. رزق [rizq] «тое самае») 

ramaẓan, rámāẓān, ramāẓān – рамазан, назва 9-га месяца мусульманскага календара, паста (араб. رمضان [ramaḍān] «тое самае»)

ṣabāḥ – раніца, ранішняя малітва (араб. صباح [ṣabāḥ] «раніца»)

ṣadáġ[a], ṣadaḳ[a] – дабраахвотная міласціна (араб. صدقة [ṣadaqa[tun]] «тое самае»)

ṣalāḥ – малітва перад пятнічным і святочным набажэнствам (ад араб. صلاح [ṣalāḥ] «дабро»?)

sunnetтут 1) дадатковыя ракяты пасля штодзённых абавязковых малітваў; 2) абразанне (араб. سنة [sunna(tun)] «звычай, паданне» і г.д.)

sūrejсура, раздзел Карана (араб. سورة [sūra(tun)] «тое самае»)

šāhārāḳ – прыём ежы раніцай у месяцы рамадан (ад араб. سحور [suḥūr] «тое самае»?)

šahīd – пакутнік за веру (араб. شهيد [šahīd] «тое самае»)

šams – Сонца (араб. شمس «тое самае»)

šarīḥ, šarḥ – каментарый (араб. شرح [šarḥ] «тое самае»)

šarīf – высакародны (араб. شريف [šarīf] «тое самае»)

tahlil – усхваленне (араб. تهليل [tahlīl] «тое самае»)

[ṭal]sim – талісман (тур. tılsim «тое самае»; араб. طلسم [ṭilasm] «тое самае»)

tarāwiḥ, tarāwīḥ – дадатковыя начныя малітвы падчас рамадана (араб. تراويح [tarāwīḥ] «тое самае»)

tawba – пакаянне (араб. توبة [tawba(tun)] «тое самае»)

’ummet умма, рэлігійная супольня, сукупнасць мусульманаў ва ўсім свеце (араб. أمة [’umma(tun)] «тое самае»)

‘umur – назва малітвы па памерлым (араб. امور [’umūr] «справы»?)2

wāǧib – абавязковае (араб. واجب «тое самае»)

witri – дадатковая начная малітва, якая, аднак, паводле ханафіцкага мазгаба, да якога належалі і мусульмане ВКЛ, лічыцца абавязковай (араб. وتر «тое самае»)

zerec, zirec, zi‘ārat – могілкі (араб. ڒيارة [zijārā] «наведванне, паломніцтва»); гл. miẓār

ziker, zikirзікр, катэгорыя малітоўных тэкстаў са шматлікімі згадкамі імя і эпітэтаў Бога (араб. ذکر [dikr] «згадванне») 

zhr – Венера (زهرة [zuhra] «тое самае»)

zḥl – Сатурн (араб. زحل [zuḥal] «тое самае»)


1 Напісанне слоў цюркскага паходжання даецца паводле слоўніка Будагова. Гл.: Сравнительный словарь турецко-татарских наречий / сост. Л. Будагов. СПб., 1869. Т. 1–2.

2 Была выказана гіпотэза, што гэтая пахавальная малітва атрымала такую назву з прычыны сугучнасці з дзеясловам умерці. Гл.: Akiner Sh. Religious Language of a Belarusian Tatar Kitab. A Cultural Monument of Islam in Europe. – Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2009. – Р. 293.