23–24 лістапада 2017 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы лексікаграфіі».
Адрас падзеі: вул. Сурганава, д. 1, корп. 2.
Праблематыка канферэнцыі:
— Метадалагічныя і лінгвістычныя аспекты лексікаграфіі, уключаючы камп’ютарную і корпусную лексікаграфію;
— Новыя слоўнікавыя праекты;
— Перакладная лексікаграфія;
— Тэрмінаграфія, тэрміналагічныя базы і банкі звестак;
— Кагнітыўнае тэрміназнаўства і канцэптаграфія;
— Аўтарская (пісьменніцкая) лексікаграфія;
— Гістарычная лексікаграфія;
— Вучэбная лексікаграфія, выкарыстанне лексікаграфічных прадуктаў у камп’ютарнай лінгвадыдактыцы і ў інтэрнэт-дыдактыцы;
— Ідэаграфічныя, статыстычныя, анамастычныя і іншыя слоўнікі;
— Лексікаграфічнае апісанне дыялектаў, сацыялектаў, жаргонаў і іншых камунікатыўных варыянтаў моў;
— Сацыякультурныя і эканамічныя аспекты слоўнікавай дзейнасці.
Можна азнаёміцца з праграмай канферэнцыі.