1 Гэтая літара ў арабскай мове абазначае міжзубны глухі [t], але ў беларускіх і польскіх тэкстах выкарыстоўваецца для [s’]. Таму ў славянскіх тэкстах мы перадалі яе знакам [s].

2 Знакам ǧ гэты гук пазначаецца толькі ў арыенталізмах.

3 Знакам q гэты гук пазначаецца толькі ў арыенталізмах.

4 Літары ذ і ز часта вельмі складана адрозніць адна ад адной, таму мы ўмоўна перадалі іх адным знакам (z) за выключэннем некаторых слоў арабскага паходжання з этымалагічным [d] (ذ), перададзеным знакам z: hazā, zikr / ziker і г. д.

5 Літара ض звычайна перадае ў беларускіх і польскіх тэкстах зычны [z], але ў некаторых рукапісах ХІХ–ХХ стст. яна азначае гук [d]. Таму ў парадку выключэння мы выкарыстоўваем для яе два знакі транслітарацыі.

6 Знакам фатха галосны [а] перадаецца на пачатку слоў, напр. ’albo «альбо». Аднак у тых нешматлікіх выпадках, дзе спалучэнне ’a- на пачатку слова адназначна ўказвае на галосны [e], мы перадавалі яго знакам е. Напр., у выклічніку ’ej «эй», займенніках ’eṭū «гэту», ’eṭo «гэта» і г. д.

7 Па-арабску ён назывецца اليف خنجرية, што літаральна азначае ‘кінжальны аліф’. А. Антановіч называў яго проста «вертикальной черточкой» (Антонович А. Белорусские тексты, писанные арабским письмом. – Вільнюс, 1968. – С. 290).


Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар