«Беларуская лінгвістыка», выпуск 72

Чацвер, 26 чэрвеня 2014 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Навіны
Пазнакі: |
Праглядаў: 2492

LinguaПабачыў свет чарговы, 72-і выпуск часопіса «Беларуская лінгвістыка». Ніжэй прыводзім яго змест, а таксама анатацыі на рускай мове да змешчаных у выданні навуковых публікацый. Выпуск уключае артыкулы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства, матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі на айчынныя і замежныя навуковыя выданні. Выходзіць часопіс двойчы на год.


НАВУКОВЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ

Булыка А. М. Запазычанні як словаўтваральная база ў старабеларускай літаратурна-пісьмовай мове

Янковяк М. (Польшча). Беларускія запазычанні ў латышскай мове і латгальскіх гаворках

Нікалаева В. М. Лексіка-семантычныя палі гучання ў рускай і беларускай мовах: супастаўляльны аспект

Бурак І. Л. Канкрэтызацыя супраціўнага значэння мнагазначных злучальных злучнікаў у сучаснай беларускай мове

Снігірова Н. А. Адрознівальныя ізаглосы беларуска-польскай арэальнай супольнасці: да пытання аб найменнях трыпутніка ў паўночна-ўсходніх гаворках польскай мовы

Лапцёнак А. М. Да праблемы выдзялення словаўтваральных варыянтаў: лексікаграфічны падыход

Якушава А. М. Дзеепрыметнікавыя словазлучэнні ў мове мастацкай літаратуры (на матэрыяле твораў I. Шамякіна)

Новікава Л. П. Тэарэтычныя асновы і методыка даследавання вуснага публічнага маўлення ва ўмовах білінгвізму

Селібірава Л. У. Унікальныя марфемы: паняцце, статус, тыпы

Марозава А. А. Лексічная варыянтнасць як тып моўнага вар’іравання ў сучаснай беларускай мове

Пятрова Н. Я. Ключавыя словы ў ідыялекце Міхася Зарэцкага

Барысенка В. Я. Метафара ў паэтычным дыскурсе Людмілы Рублеўскай


ЭТЫМАЛАГІЧНЫЯ НАТАТКІ

Гузлы ‘чары’ (з беларускіх адпаведнікаў славянскім архаізмам) (Г. А. Цыхун)


КУЛЬТУРА МОВЫ

Вызначэнне злучнікаў з далучальным значэннем у сучаснай беларускай мове (І. Л. Бурак)

Формы множнага ліку назоўнікаў з суфіксам -анін (-янін) (Н. А. Чабатар)


ХРОНІКА

Любоў Пятроўна Кунцэвіч (да 60-годдзя з дня нараджэння) (Т. М. Трухан)

II Навуковыя чытанні, прысвечаныя Віктару Уладзіміравічу Мартынаву (П. А. Рааго)


РЭЦЭНЗІІ

Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны: у 2 ч. / Л. I. Злобін (рэд.) [і інш.]. — Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2012. — Ч. I. — 303 с. (Л. П. Кунцэвіч)

Agnieszka Goral. Derywacja sufiksalna osobowych nazw subiektów czynności w języku białoruskim. — Lublin: Wyd-wo UMCS, 2013. — 198 s. (I. У. Ялынцава)

Kulwicka-Kamińska J. Przekład terminologii religijnej islamu w polskich tłumaczeniach Koranu na tle biblijnej tradycji tranlatorycznej. — Toruń: Wyd-wo naukowe Uniwersitetu Mikołaja Kopernika, 2013. — 357 s. (М. У. Тарэлка)

Ляшук В. М. Развіццё лексічных сродкаў беларускай паэзіі. — Мінск: БелІСА, 2012. — 304 с. (А. В. Губкіна)


АНАТАЦЫІ НА РУСКАЙ МОВЕ ДА НАВУКОВЫХ ПУБЛІКАЦЫЙ


разгарнуць схаваны тэкст


Папярэднія выпускі часопіса «Беларуская лінгвістыка»: 65 (тэксты), 66 (тэксты), 67 (змест / тэксты), 68 (змест), 69 (змест), 70 (змест), 71 (змест).

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится