«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (Мінск, 1993—1998)

Чацвер, 19 верасня 2013 г. Вадзім Шклярык
Раздзел: Публікацыі
Пазнакі: | |
Праглядаў: 5173

Паважаныя сябры, аматары і прыхільнікі роднага слова! Прапануем вам электронную версію фундаментальнага навуковага даследавання «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: у 5 тамах» (скарочана ЛАБНГ). Гэты атлас з’яўляецца працягам лінгвагеаграфічнага выдання «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы».

Кожны том лексічнага атласа складаецца з дзвюх частак. Адна з іх — карты, другая — каментарыі да картаў (гл. прадмову). У ЛАБНГ пераважаюць карты, на якіх адлюстраваны абазначальныя сродкі розных лексіка-тэматычных груп гаворак беларускай мовы, змяшчаюцца таксама карты па семантыцы, словаўтварэнні і акцэнталогіі.

Нягледзячы на тое, што ЛАБНГ быў апублікаваны ў канцы ХХ стагоддзя, ён, на вялікі жаль, з’яўляецца маладаступным выданнем.

Электронная версія ЛАБНГ створана ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках рэалізацыі навукова-даследчага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак».

Працу па сканаванні ажыццявілі В. М. Курцова і І. П. Курцоў.

В. М. Курцова


ЛАБНГ, т. 1 («Раслінны і жывёльны свет») (PDF, 145 МБ)

ЛАБНГ, т. 1 (толькі каментарыі) (PDF, 24,2 МБ)

ЛАБНГ, т. 1 (толькі карты) (PDF, 120 МБ)

Карты 1-га тома

разгарнуць схаваны тэкст


ЛАБНГ, т. 2 («Сельская гаспадарка») (PDF, 143 МБ)

ЛАБНГ, т. 2 (толькі каментарыі) (PDF, 24 МБ)

ЛАБНГ, т. 2 (толькі карты) (PDF, 119 МБ)

Карты 2-га тома

разгарнуць схаваны тэкст


ЛАБНГ, т. 3 («Чалавек») (PDF, 126 МБ)

ЛАБНГ, т. 3 (толькі каментарыі) (PDF, 17,7 МБ)

ЛАБНГ, т. 3 (толькі карты) (PDF, 108 МБ)

Карты 3-га тома

разгарнуць схаваны тэкст


ЛАБНГ, т. 4 («Побыт») (PDF, 145 МБ)

ЛАБНГ, т. 4 (толькі каментарыі) (PDF, 23,5 МБ)

ЛАБНГ, т. 4 (толькі карты) (PDF, 122 МБ)

Карты 4-га тома

разгарнуць схаваны тэкст


ЛАБНГ, т. 5 («Семантыка. Словаўтварэнне. Націск») (PDF, 127 МБ)

ЛАБНГ, т. 5 (толькі каментарыі) (PDF, 18,8 МБ)

ЛАБНГ, т. 5 (толькі карты) (PDF, 108 МБ)

Карты 5-га тома

разгарнуць схаваны тэкст


Асобна спіс абследаваных населеных пунктаў, які змешчаны ў пачатку кожнага тома атласа, можна паглядзець тут.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится