Увечары 29 сакавіка доктар філалагічных навук Таццяна Валодзіна раскажа пра народныя ўяўленні беларусаў пра хваробы.
Людзі, на жаль, хварэлі ва ўсе часы. Пры гэтым ідэнтыфікацыя, найменні хваробаў адрозніваліся ў адпаведнасці з ведамі свайго часу.
Падчас сустрэчы пойдзе гаворка пра этнаграфічныя крыніцы аб народных уяўленнях пра хваробы, пра вытокі, укараненні і трансфармацыі традыцый народнага лекавання на Беларусі.
Таксама выступоўца асветліць пытанне аб тым, наколькі сёння жывая традыцыя народнага лекавання і як нацыянальныя вераванні, народная свядомасць уплывалі на этнамедыцынскія рытуалы ў розныя гістарычныя перыяды.
Таццяна Валодзіна загадвае аддзелам фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, мае вялікі досвед ў вывучэнні беларускай традыцыйнай культуры, таму яе лекцыя, напэўна, будзе цікавай і насычанай малавядомымі фактамі.
29 сакавіка (чацвер) у 18.30 на пр.Незалежнасці, 31 а – будынак Дома-музея І з’езда РСДРП, Мінск (станцыя метро «Плошча Перамогі»).