Кафедра беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць рэспубліканскую навуковую канферэнцыю “Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі”
Канферэнцыя адбудзецца 14-15 кастрычніка 2011 года па адрасе: г. Брэст, вуліца Міцкевіча, 28.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў у каб. 306.
Плануецца праца па наступных кірунках: мовазнаўства, лінгвадыдактыка, педагогіка, культуралогія, літаратуразнаўства.
Праблематыка выступленняў:
– Актуальныя пытанні беларускай лексікалогіі, фразеалогіі, граматыкі.
– Дыялектная моўная адзінка і кантэкст.
– Мова мастацкага твора.
– Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.
– Беларуская анамастыка: гісторыя і сучаснасць.
– Міжмоўнае ўзаемадзеянне і культура мовы.
– Пытанні выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай і сярэдняй школе.
– Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры.
Форма ўдзелу ў канферэнцыі: пленарны даклад – да 15 хвілін, секцыйны – да 10 хвілін. Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская і інш. славянскія мовы.
Для ўдзелу ў канферэнцыі да 10 верасня 2011 года неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку (узор прыкладаецца) з указаннем тэмы даклада на адрас: 224016 г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28. Тэл.: 21-63-50. Е-mail: [email protected]
Узнос для ўдзелу ў канферэнцыі – 40 тысяч беларускіх рублёў (падаецца пры рэгістрацыі). Выданне зборніка навуковых прац плануецца па заканчэнні канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: аб’ём да 5 старонак, шрыфт Times New Roman, кегль 14, праз адзінарны інтэрвал, без знакаў пераносу, абзац – 1,25 см, палі: верхняе – 35 мм, астатнія – 25 мм. Спіс выкарыстанай літаратуры прыводзіцца ў канцы 12 кеглем.
На першай старонцы ўказваюцца: злева зверху тлустым курсівам – ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў), у дужках тлустым курсівам – горад. Праз радок па цэнтры вялікімі тлустымі літарамі – назва артыкула. Праз радок друкуецца матэрыял са стандартнымі адступленнямі.
Спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі. Нумар крыніцы і нумар старонкі раздзяляюцца коскай, нумары крыніц – кропкай з коскай. Напрыклад: [1], [2,15], [3,44; 4,20-22], [5; 7; 9], шматтомнае выданне афармляецца наступным чынам: [3, т.2:158]. Бібліяграфічныя крыніцы падаюцца пасля слова “Літаратура” :
Матэрыялы падаюцца ў электронным і раздрукаваным выглядзе падчас рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі.
Кантактныя тэлефоны: (код г. Брэста – 8-016) 21-63-50 (кафедра беларускага мовазнаўства), 21-53-26, 794-67-35 (загадчык кафедры Новік Марыя Іванаўна), 41-83-00, 260-01-90 (Пашкевіч Мікалай Іванавіч), 23-98-41, 226-95-66 (Яўдошына Ларыса Іванаўна).
ЗАЯЎКА
на ўдзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Актуальныя праблемы мовазнаўства і лінгвадыдактыкі”
- Прозвішча, імя, імя па бацьку ____________________________
- Месца працы __________________________________________
- Пасада _______________________________________________
- Вучоная ступень, званне ________________________________
- Паштовы адрас ________________________________________
- Кантактны тэл. (+ код) __________________________________
- Факс ________________ Е-mail___________________________
- Назва даклада _________________________________________
- Браніраванне гатэлю (адзначыць):
• 1-месны нумар
• 2-месны нумар
• Не патрэбна
Подпіс___________________ Дата____________