Гэта Баніфацый.
Ён будзе дапамагаць нам разбірацца з літоўскім націскам.
Націск у літоўскай мове свабодны, г. зн. можа быць на любым складзе слова:
Пры змяненні граматычнай формы слова націск альбо заўсёды застаецца на адным і тым жа складзе, альбо перамяшчаецца паміж асновай і канчаткам. Іншымі словамі, літоўскі націск можа быць рухомым альбо нерухомым.
Склады ў літоўскай мове могуць быць доўгія і кароткія.
Націск на кароткім складзе гучыць каротка, рэзка, напружана. У літоўскіх словах такі націск можа быць толькі на адзіночных e, u, i, a. Гэта варта запомніць!
У запазычаных словах кароткія склады могуць быць таксама на o.
Кароткі націск абазначаецца гравісам.
Прыклады націскных кароткіх складоў:
Галосныя i, u – заўсёды кароткія.
Галосныя a, e могуць падаўжацца, параўнайце:
Доўгія склады – гэта склады з доўгімі (у тым ліку падоўжанымі a, e) галоснымі і дыфтонгамі.
Дыфтонг – гэта спалучэнне ў адным складзе двух галосных альбо галоснага і санорнага зычнага.
Доўгія галосныя і дыфтонгі ў літоўскай мове такія:
Не любое такое спалучэнне абавязкова будзе дыфтонгам. Адрозніць дыфтонг ад простага спалучэння гукаў няцяжка: калі наступны гук зычны – гэта дыфтонг, калі галосны – не.
Дыфтонгі ie, uo называюцца сапраўднымі, астатнія – змешанымі.
Націск на доўгім складзе гучыць доўга і ненапружана, пры гэтым інтанацыя ўзыходзіць (абазначаецца цыркумфлексам) альбо сыходзіць (абазначаецца акутам).
Падоўжаныя галосныя a, e заўсёды атрымоўваюць узыходную інтанацыю.
Найлепей розніцу інтанацый чуваць на змешаных дыфтонгах. Калі інтанацыя ўзыходзіць, то акцэнт робіцца на другім элеменце дыфтонгу (aU, eI, aN, iR), а калі сыходзіць – на першым (Au, Ei, An, Ir).
Сыходная інтанацыя – моцная, г. зн. што калі толькі магчыма, націск з такой інтанацыяй імкнецца да нерухомасці.
На некаторых дыфтонгах лінгвісты дамовіліся абазначаць сыходную інтанацыю не акутам, а гравісам. Калі бачыце дыфтонг з гравісам, не забывайце, што гэта насамрэч акут, бо кароткага націску на дыфтонгу быць не можа.
Сённяшні аповед на гэтым заканчваецца. У дадатку аўдыёфайл, каб паслухаць розніцу паміж сыходнай і ўзыходнай інтанацыяй (крыніца – A. Pakerys, A. Pupkis. Lietuvių kalbos bendrinė tartis). Часам інтанацыя адрознівае значэнні слоў!
Прыцяг будзе.