У выдавецтве «Беларуская навука» пабачыў свет чарговы выпуск зборніка «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» (Мінск, 2012. — 264 с.), які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі.

Падобныя дыялекталагічныя зборнікі, падрыхтаваныя ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа, выходзілі з друку і раней, пад рознымі назвамі (1975—1979, 1992, 2001, 2005 і 2008 гады). Таму маем хутчэй працяг серыі, толькі з новай — цяпер нязменнай, уніфікаванай — назвай і асобнымі перыядычнымі выпускамі.

Па тэхнічных прычынах у першы выпуск зборніка «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» (Мінск, 2010. — 316 с.) не быў уключаны індэкс змешчаных у выданні лексічных адзінак. Гэты карысны дадатак знайшоў месца на старонках другога выпуска, змест якога мы і прыводзім ніжэй.


ЗМЕСТ

Прадмова


Ю. Ф. МАЦКЕВІЧ — СТАГАДОВЫ ЮБІЛЯР

Курцова В. М. Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч (да 100-гадовага юбілею з дня нараджэння)

Клімчук Ф. Д. Успаміны пра Юзэфу Фларыянаўну Мацкевіч


3 ЛЕКСІКІ НАРОДНЫХ ГАВОРАК

Крыўко М. Н. 3 гаворак Дзісеншчыны

Кунцэвіч Л. П. Эмацыянальна-экспрэсіўная лексіка з гаворкі вёскі Рухава Старадарожскага раёна Мінскай вобласці

Курцова В. М. 3 гаворкі вёскі Залессе Чачэрскага раёна (матэрыялы да ідыялектнага слоўніка)

Кусянкова С. П. Лучынскі слоўнік (з лексікі вёскі Лучын Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці)

Лучыц-Федарэц І. І. 3 дзеяслоўнай лексікі вёскі Акропна Драгічынскага раёна

Панюціч К. М. 3 лексікі гаворак Ушаччыны

Патапава Н. Ф. 3 лексікі гаворкі вёскі Палессе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці

Трайкоўская В. П., Гапоненка I. А. 3 лексікі ткацтва адной вёскі

Трухан Т. М. З лексікі вёскі Замошша Любанскага раёна

Чабатар Н. А. 3 лексікі вёскі Рухава Старадарожскага раёна

Кусянкова С. П. Мянушкі вёскі Лучын Рагачоўскага раёна


ТАПАНІМІЯ

Бубновіч І. І. Мікратапанімія вёскі Шынкаўцы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці

Даніловіч М. А., Памецька Н. К. Гідронімы басейна ракі Котры

Кусянкова С. П. 3 тапаніміі вёскі Лучын Рагачоўскага раёна

Патапава Н. Ф. 3 мясцовых найменняў ваколіц вёскі Палессе (Чачэрскі раён Гомельскай вобласці)

Сіплівеня Ж. С. Аграонімы Верцялішкаўскага сельскага савета


ФРАЗЕАЛОГІЯ, ПАРЭМІЯЛОГІЯ

Даніловіч М. А. 3 фразеалогіі гаворак Гродзеншчыны

Абабурка М. В. Жыве мова — жыве народ, жыве народ — жыве мова

Патапава Н. Ф. Адметныя выслоўі вёскі Палессе (Чачэрскі раён Гомельскай вобласці)


НАВУКОВЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ

Старычонак В. Д. Другасныя намінацыі на беларуска-літоўска-польскім паграніччы

Снігірова Н. А. Інтэрпрэтацыя беларуска-польскіх міжмоўных сыходжанняў (з вопыту аналізу)

Лапцёнак А. М. Дзеяслоўныя спалучэнні ў «Нашай Ніве» і ў беларускіх гаворках у супастаўленні з сучаснай сінтаксічнай нормай

Маліцкі Ю. В. Аб’ектная матывацыя беларускіх дыялектных назваў рыб

Шклярык В. А. Характар усходнепалескага лексічнага ландшафту праз прызму мікратапонімаў, суадносных з назвамі межавых аб’ектаў

Курцова В. М. Аляксандр Ельскі: статус беларускай мовы, значэнне гаворак для літаратурнай мовы і іх месца ў сістэме нацыянальных моўных сродкаў

Грамовіч В. А. Вывучэнне навуковай спадчыны Мар’яна Пецюкевіча


ТЭКСТЫ 3 БЕЛАРУСКІХ ГАВОРАК

Тэксты з гаворак Пінскага раёна Брэсцкай вобласці: матэрыялы дыялекталагічнай экспедыцыі 2010 г. і іншыя запісы

Бунько Н. М., Крупко В. I. Тэксты з вёскі Востраў

Бунько Н. М., Маліцкі Ю. В. Тэксты з вёскі Плошчава

Кунцэвіч Л. П., Трухан Т. М. Палескія гісторыі

Калодзіч Б. П. Са стахавіцкіх здарэнняў і падзей

Шпакоўскі I. С. Фальклорныя тэксты з Пінскага раёна

Грачыха Т. А. Тэксты з гаворак Віцебскага і Лёзненскага раёнаў

Клімчук Ф. Д. 3 гаворкі вёскі Сіманавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці

Кулік П. І. Нявыдуманая гісторыя з вёскі Галоўчыцы Драгічынскага раёна

Курцова В. М. Тэксты з гаворкі вёскі Залессе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці

Сівіцкая Н. В. 3 гаворак Глыбоцкага раёна


Прадметны паказальнік да другога выпуска

Інфармацыйна-даведачныя матэрыялы выдання (прынятыя скарачэнні)

Прадметны паказальнік да першага выпуска выдання


Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар