Націск

Восьмы міжнародны семінар па балцка-славянскай акцэнталогіі пройдзе ў Бялградзе з 6 па 8 ліпеня 2012 года.

Тэматыка. Прымаюцца даклады па параўнальнай і балцка-славянскай акцэнталогіі, гісторыі націску асобных балцкіх і славянскіх моў, а таксама па дыялекталогіі (гістарычнай і сучаснай), па індаеўрапейскай акцэнталогіі і прасодыі.

Рэгламент. На даклад — 20 хвілін, на абмеркаванне — 10 хвілін. Удзел бясплатны.

Рабочыя мовы: славянскія мовы, англійская мова.

Для ўдзелу трэба да 23 лютага звярнуцца да Драганы Навакаў (Dragana Novakov) на адрас dragananovakov at yahoo.com ці па тэлефоне +381611359468 і паведаміць асабістыя звесткі і назву даклада.

Тэзісы дакладаў прымаюцца да 1-га мая 2012 г.

Сёмы семінар адбыўся летась у Расійскім дзяржаўным універсітэце ў Маскве (у РДГУ), шосты — пазалетась у Віленскім універсітэце.

Гл. таксама: International Workshop on Balto-Slavic Accentology.

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар