мартеница

1-га сакавіка сустракаем вясну гутаркай пра моўную сітуацыю на Балканах:

  • Што цікавага і адметнага ёсць у паўднёваславянскіх мовах? Што такое “балканскі моўны саюз”?
  • Колькі славянскіх моў ужываецца на Балканах? Як і чаму ўзнікаюць новыя славянскія мовы?
  • Паўднёвыя інтрыгі: Чаму ўсе дыскрымінуюць македонцаў? Чаму чарнагорцы разышліся з сербамі? і г.д.
  • Запрашаем усіх, хто нешта ведае ці хоча ведаць пра Балканы.

    P.S.: Лекцыі не будзе. Будзе гарбата і свабодная дыскусія.

    1 сакавіка 2011 г. (аўторак), 19.00, аўд. 318, філфак БДУ (К.Маркса, 31).

    Кандыдат філалагічных навук, займаецца даследаваннямі і працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, граматыка, семантыка, прагматыка. Цікавіцца ўзаемадзеяннем лічбавых тэхналогій і гуманітарных навук, у т.л. корпуснай лінгвістыкай і візуалізацыяй дадзеных, а таксама праблемамі прэзентацыі навуковых рэзультатаў і камунікацыі навукоўцаў з шырокай аўдыторыяй.

    Дадаць каментар