Вярнулася з канферэнцыі «Глабальныя і лакальныя працэсы ў славянскіх мовах, літаратурах, культурах 2», якую ладзіў факультэт гуманітарных навук Латвійскага ўніверсітэта.

Пісаць і чытаць агляды канферэнцый я не вельмі люблю, таму скажу толькі адно: канферэнцыя была ўтульная. На ёй нават быў кот.

 

Ката завуць Райніс — у гонар знакамітага латышскага паэта Яна Райніса, які, дарэчы, і сам пісаў пра коцікаў.

 

Ката ўзялі на факультэт, бо там з’явіліся мышы. Райніс ходзіць паўсюль — яго з радасцю сустракаюць і ў дэканаце, і ў бібліятэцы. А студэнты з ім фатаграфуюцца.

 

 

«Коцікі — гэта тое, чаго не хапае нашым універсітэтам», — напісала б я ў справаздачу па камандзіроўцы, але такое можна напісаць, калі коцікі ва ўніверсітэце ёсць.

У газетах cцвярджаюць, што ў Райніса ёсць сябар, але я яго не бачыла. Ну, будзе нагода з’ездзіць яшчэ  на адну канферэнцыю.

Верхні фотаздымак з інстаграма гуманітарнага факультэта Латвійскага ўніверсітэта. Калі вам было мала коцікаў, пераходзьце па спасылцы: Райніс там галоўная мадэль.

Кандыдат філалагічных навук, займаецца даследаваннямі і працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, граматыка, семантыка, прагматыка. Цікавіцца ўзаемадзеяннем лічбавых тэхналогій і гуманітарных навук, у т.л. корпуснай лінгвістыкай і візуалізацыяй дадзеных, а таксама праблемамі прэзентацыі навуковых рэзультатаў і камунікацыі навукоўцаў з шырокай аўдыторыяй.

Дадаць каментар