Тэньер

Мы ўжо аднойчы звярталі ўвагу на сувязі беларускіх і замежных навукоўцаў (гл. нататкі пра Я. Карскага і Х. Станга).

Змяшчаем рэцэнзію Люсьена Тэньера (← на здымку) на знакамітую, але малаацэненую кнігу П. А. Бузука:

Tesnière, L. [Рэц.:] Buzuk P. Sproba lіngvіstyčnaje geografіі Belarusі. Č. 1. Vyp. 1. Mensk, 1928 // Slavische Rundschau. 1929. Jahr. 1. S. 284–285.

У нататках Тэньера ёсць занадта катэгарычныя, бадай, фанабэрыстыя сцверджанні. Што ж, будзем засвойваць урокі гісторыі.

Сцягнуць арыгінал па-нямецку ў pdf.

Чытаць пераклад па-беларуску.

Асобныя заўвагі прафесара Г. А. Цыхуна пра гэтую рэцэнзію можна прачытаць у ягоным дакладзе на XII Міжнародным з’ездзе славістаў “Славянскія мовы ў святле экалінгвістыкі” (1998).

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра агульнага мовазнаўства). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар