Пра баскаў і палешукоў

Чацвер, 9 чэрвеня 2016 г. Мікіта Супрунчук
Раздзел: Навіны
Пазнакі: | |
Праглядаў: 918

Як паведамляе Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, 14 чэрвеня адбудзецца сустрэча з Крысціянам Рансэра -- ураджэнцам Краіны Баскаў (Іспанія), навучэнцам універсітэта Сурэя (Вялікабрытанія), даследчыкам беларускіх народных гаворак.

Будуць абмяркоўвацца дзве тэмы:

- марфалогія і фаналогія заходнепалескіх гаворак;

- баскская мова: паходжанне, гісторыя, граматычныя асаблівасці.

Запрашаем на сустрэчу ў аўторак, 14 чэрвеня ў 11:00 па адрасе: Сурганава 1, корп. 2, каб. 302.

Спадабаўся допіс? Атрымлівайце абвяшчэнні пра новы матэрыял праз RSS Philology.BYRSS або RSS Philology.BYEmail!
Нравится