Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава запрашае прыняць удзел у працы ІІI Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце», якая адбудзецца 20–21 лістапада 2019 года.
На канферэнцыі плануецца абмеркаванне наступных праблем:
- Беларуская мова як этнакультурны феномен у сінхраніі і дыяхраніі.
- Агульнанацыянальныя і рэгіянальныя моўныя працэсы ў камунікатыўнай прасторы Беларусі.
- Сучасныя праблемы этналінгвістыкі, лінгвакраіназнаўства і лінгвакультуралогіі.
- Мова і стыль мастацкай літаратуры і сродкаў масавай інфармацыі.
- Беларуска-іншаславянскія моўныя і літаратурныя сувязі.
- Беларускі літаратурны працэс: гісторыя, сучаснасць, перспектывы.
- Жанрава-стылёвыя тэндэнцыі сучаснай літаратуры.
- Гістарычна-культурны аспект развіцця славянскіх літаратур.
- Практычныя аспекты выкладання беларускай мовы і літаратуры ў ВНУ і сярэдняй школе.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі неабходна да 5 кастрычніка 2019 года прайсці рэгістрацыю: https://conf.vsu.by/?p=122. Пры рэгістрацыі патрэбна прымацаваць (у выглядзе далучаных файлаў) заяўку на ўдзел у канферэнцыі (гл. Узор афармлення заяўкі) і матэрыялы даклада (да 4 старонак).