Philology.BY ужо меў гонар пісаць пра Генадзя Апанасавіча Цыхуна. Чытаць яго кнігі, слухаць яго выступленні — заўсёды сапраўдная асалода. Уражвае глыбіня ведаў і шырыня інтарэсаў шаноўнага прафесара, а таксама яго дасціпнасць і мудрасць.
І вось нядаўна пабачыла свет новая кніга даследчыка «Прастора мовы. Моўныя сувязі. Гісторыя слоў». У ёй прадстаўлены, бадай, увесь спектр яго навуковых інтарэсаў: беларусістыка, славістыка, арэальнае, прыкладное і гістарычнае мовазнаўства, сацыялінгвістыка, этналінгвістыка і інш. Выданне таксама змешчае ўступны артыкул (Яўгенія Волкава), нарыс пра аўтара (М. П. Антропаў, С. М. Запрудскі) і прадметны паказальнік.
Зборнік можна купіць у «Акадэмкнізе» і «Белкнізе» за 13 рублёў.
Варта дадаць, што тамсама можна набыць і 14-ты том «Этымалагічнага слоўніка» пад рэдакцыяй Г. А. Цыхуна.
***
Цыхун, Г. А. Прастора мовы. Моўныя сувязі. Гісторыя слоў: выбраныя працы / уклад. Я. В. Волкава ; уступ. арт.: М. П. Антропаў, С. М. Запрудскі ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2018. – 315 с. – ISBN 978-985-08-2246-8.
***
ЗМЕСТ КНІГІ
Спіс скарачэнняў крыніц і літаратуры
Ад укладальніка (Яўгенія Волкава)
Генадзь Цыхун: нарыс жыцця і навуковай дзейнасці (М. П. Антропаў, С. М. Запрудскі)
Арэалагічныя даследаванні
Аспекты славянскай арэальнай лінгвістыкі
Нататкі пра некаторыя беларускія адпаведнікі славянскім архаізмам
Інавацыі славянскіх кантактных зон
Пра зборыкi-цымборыкi i шляхi мiграцыi цэнтральнаеўрапейскiх слоў на Беларусь
О балтийско-славянском языковом союзе
Беларуска-паўднёваславянскія лексічныя сувязі (Некаторыя праблемы i вынікі)
Балканаславіка: праблемы і вынікі
Паўднёваславянска-ўсходнеславянскія моўныя сувязі (да праблемы славянскага ўкладу ў балканскі моўны саюз)
Гістарычна-моўныя праблемы
Белорусский язык (краткий очерк)
У славянскім кантэксце
Шляхі ўладкавання беларускай тэрміналогіі
Роля знешніх фактараў у гісторыі беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі (у сувязі з даследаваннямі Карла Гутшміта і Германа Бідэра)
Пра некаторыя пытанні тэрміналагічнай працы ў Беларусі
Да беларуска-славенскіх дачыненняў (гістарычна-моўная праблематыка)
Міжмоўныя кантакты і паралелі
Эксклюзіўныя міжславянскія ізалексы і праславянская арэальная структура
Рэдкія міжславянскія словаўтваральныя паралелі
З балгарска-беларускіх моўных паралеляў
Думкі пра іншаславянска-беларускую перакладную лексікаграфію (у сувязі з завяршэннем працы над “Балгарска-беларускім слоўнікам”)
Некаторыя праблемы кантактнай лінгвістыкі (адносна тэрміна і паняцця “кантактная зона”)
Адносна лінгвістычнага тэрміна “пранікненне” (тэрміналагічнае эсэ)
Паўночны фрагмент заходнеславянска-ўсходнеславянскай кантактнай зоны
Славістычныя інтарэсы І. І. Сразнеўскага (Рэзія і ўсходнія славяне)
Сацыялінгвістыка і экалінгвістыка
Сацыялінгвістычныя, сацыякультурныя і псіхалагічныя асновы змешанага маўлення
Моўная саматоеснасць у святле экалінгвістыкі
Моўны канфармізм, моўная дыверсія і іншыя тэрміналагічныя метафары
Языковая интеграция, языковая экология и языковые союзы
Славянские литературные микроязыковые проекты в эколингвистической перспективе
Этналінгвістычныя эцюды
Полесские нарубы (лингвоэтнический аспект)
Русавы дзед (да паходжання народных міфонімаў)
Из блокнота участника полесских экспедиций (1. куміна вада; 2. Чагошчы и Чугайка; 3. крычаць як боўгары)
“Паберкі” з Палесся (4. У капелюшох; 5. Осетня пора; 6. Поночная ноч; 7. Лічна праўда)
Этымалогія і анамастыка
Этымалагічны каментарый да “Альпенскага дыялектнага слоўніка”
Кітай у беларускай лексіцы
Пра назвы некаторых беларускіх гарадоў
З нёманскай гідраніміі
“Мне сонцам свеціць Наднямонне…” (Нататкі аб уласных імёнах у “Новай зямлі”)
Бел. ке, кі ‘і, ды’
З беларуска-польскай этымалогіі (польск. pieczara ‘пячора’; бел. піскуж‘пячкур’)
Некалькі беларускіх этымалогій (подлы, прыўкрасны)
Скем, шкем ‘лісіца’
Алуха (пра адзін праблемны архаізм)
Суконнікі (да праблемы размежавання этымалагічных амонімаў)
Бералоз (новыя версіі паходжання слова)
Падляшскія этымалогіі (Проковэць. Стула. Фэрцік. Майсы. Пошесть. Бронтатісе. Хаткі.)
Беларускататарскае прыначъ
Гузлы ‘чары’ (з беларускіх адпаведнікаў славянскім архаізмам)
Сенгагус (пра адзін выпадак народнай адаптацыі іншамоўнага тэрміна)
З’ян ‘знак, след’?
Славянскі рэгіяналізм дрóўка ‘першацёлка’
Белоруско-български паралели от етимологична гледна точка (Някои допълнения и уточнения към „Български етимологичен речник“)
Varia
У справе лексічнай нормы ў славацкай мове
Праблематыка транслітарацыі арабскаграфічных тэкстаў татараў Вялікага Княства Літоўскага ў кантэксце аналагічнай славянскай праблематыкі
Прадметны паказальнік