Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка

Кафедра беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка праводзіць ІІ Міжнародную навуковую канферэнцыю

“Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння”: 17–18 лістапада 2011 года, Мінск.

Дэдлайн: 10 кастрычніка 2011 года.

Праблемнае поле канферэнцыі

  1. Нацыянальная мова ў гістарычна-культурным працэсе.
  2. Праблемы сучаснай дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі.
  3. Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.
  4. Беларуская лексікаграфія і фразеаграфія.
  5. Актуальныя пытанні анамастыкі.
  6. Міжмоўная камунікацыя і моўныя кантакты.
  7. Дыскусійныя пытанні этналінгвістыкі.
  8. Мова і сродкі масавай камунікацыі.
  9. Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.
  10. Славістыка і балтыстыка ў Беларусі: стан, праблемы, перспектывы.
  11. Сучасныя праблемы кампаратыўнага мовазнаўства.
  12. Філасофія мовы і культуры

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, іншыя славянскія, англійская.

Адрас аргкамітэта: 220050, Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, БДПУ, кафедра беларускага мовазнаўства, аўд. 405

Тэлефоны: 8-017-227-80-44 (кафедра беларускага мовазнаўства); +375-29-503-63-75 (Дзятко Дзмітрый Васільевіч)

Е-mail: [email protected]


Патрабаванні да афармлення матэрыялаў.

Аб’ём – да 3 старонак камп’ютарнага набору ў Word for Windows; шрыфт – Times New Roman, памер – 14; інтэрвал – 1,0; палі − 2,5 см.

Зверху справа ўказаць ініцыялы і прозвішча аўтара, горад і ўстанову адукацыі. Спасылкі ў тэксце – у квадратных дужках: [2, с. 31]. Ілюстрацыйны матэрыял выдзяляецца курсівам. Бібліяграфія падаецца ў адпаведнасці з прынятымі ў Беларусі стандартамі (гл.: патрабаванні ВАК). Файл з дакладам пажадана захаваць у фармаце RTF.

Тэкст даклада і заяўку патрэбна даслаць да 10 кастрычніка 2011 г. на дыскеце (дыску) і ў раздрукаваным варыянце на адрас аргкамітэта або на e-mail (пажадана ў архіве – WinRAR або WinZip).

Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў. Выданне зборніка дакладаў плануецца да пачатку канферэнцыі. Фінансавыя ўмовы будуць удакладнены ў запрашэнні.


Узор афармлення матэрыялаў

А.Я.Семяновіч (Мінск, БДУ)

НАЗВА

Тэкст…………………………………………………………………

………………[2, с. 18]…………..…………………………………………..

………………………………………….…….…[1; 4]………………………

Літаратура

1. …

2. …


ЗАЯЎКА

на ўдзел у ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі

“Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння”

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара____________________________

2. Назва даклада_______________________________________________

3. Нумар праблемы____________________________________________

4. Месца працы________________________________________________

5. Вучоная ступень, вучонае званне_______________________________

6. Адрас для перапіскі (+індэкс)__________________________________

7. Тэлефоны (+код)_____________________________________________

8. Факс_______________________________________________________

9. Е-mail______________________________________________________

10. Ці патрэбна жыллё?__________________________________________

11. Ці патрэбны сродкі для мультымедыйнай прэзентацыі?_____________

Дата Подпіс

Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар