Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «На хвалях мовы: да 90-годдзя з дня нараджэння акадэміка М. В. Бірылы», якая адбудзецца 10—11 верасня 2013 г. на базе ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Праграма канферэнцыі прадугледжвае пленарнае пасяджэнне, работу секцый і круглага стала, прысвечанага памяці акадэміка М. В. Бірылы.

Дэдлайн: 1 чэрвеня 2013 г.

Аргузнос: пакуль не вызначаны.

Праблемнае поле канферэнцыі:

    • Беларуская анамастыка: станаўленне і перспектывы.

    • Сучасная беларуская літаратурная мова: фарміраванне арфаграфічных і арфаэпічных норм.

    • Вывучэнне розных узроўняў беларускай літаратурнай мовы.

    • Беларуская мова ва ўсходнеславянскай лексікаграфіі.

    • Актуальныя праблемы беларуска-рускага двухмоўя.

    • Беларуская дыялекталогія і лінгвагеаграфія на агульнаславянскім фоне.

    • Узаемаадносіны мясцовых гаворак і літаратурных моў.

    • Мова і міжкультурная камунікацыя.

    • Лінгвакраіназнаўства і этналінгвістыка.

    • Мовы ў дыялогу культур.

Рабочыя мовы: беларуская, руская, украінская.

Навуковыя даклады плануецца апублікаваць да пачатку канферэнцыі.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна выслаць да 1 чэрвеня 2013 г. на электронны адрас аргкамітэта [email protected] наступныя матэрыялы:

    • заяўку на ўдзел у канферэнцыі (форма);

    • тэкст выступлення (да 5 старонак) у электронным варыянце.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал адзінарны, палі звычайныя (усе па 20 мм). Першы радок справа — ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок — назва паведамлення. Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі афармляюцца ў тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 9]). Спіс выкарыстаных крыніц, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК, падаецца пасля асноўнага тэксту і адлюстроўвае паслядоўнасць з’яўлення спасылак у тэксце.

Усе затраты, звязаныя з удзелам у канферэнцыі (праезд, пражыванне, харчаванне), — за ўласны кошт.

Адрасы і тэлефоны:

Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі — вул. Сурганава, 1, к. 2, г. Мінск, 220072, тэл./факс: +375 17 284 18 85; сайт: iml.basnet.by.

БДПУ — вул. Савецкая, 18, г. Мінск, 220050, тэл.: +375 17 327 80 09.

Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар